Ужо хата новая гатова,
Прыбраны трэскі ужо і дровы;
Над белым дахам,як карона
Красуе комінак чырвоны;
Прыветна вокны пазіраюць,
Бы вас у госці запрашаюць
– Ну,добры выгляд хата мае,
Яна і цешыць,здавальняе
(Я.Колас "Новая зямля")
Сёння раскажу Вам як нашы продкі беларусы будавалі сабе хаты. Каб пабудаваць добрую хату трэба было ведаць некалькі правілаў, але самае галоўнае зрабіць усе абрады. І так паглядзем як нашы продкі будававлі сабе жыллё.
У беларусаў імкненне звязаць арыентацыю жылля са структурай Сусвету праяўлялася з самага пачатку будаўніцтва. Гаспадар на месцы будучай хаты на зямлі абазначаў вялікі квадрат і разбіваў яго крыжападобнай лініяй на чатыры часткі. Пасля прыносіў з чатырох кірункаў свету па каменю і клаў у сярэдзіну кожнага малога квадрата.
Пра арыентацыю ў прасторы беларускія сяляне не забываліся і тады, калі пачыналі ўзводзіць сцены хаты.У беларусаў, як і ў іншых усходнеславянскіх народаў, у будаўніцтве хаты тая сцяна, у якой будуць вокны, павінна была глядзець на ўсход ці поўдзень. Гэта звязана з тым,што ў беларускай хаце да сцяны з вокнамі прымыкаў чырвоны кут з абразамі і, сімвалізаваў у ёй святло і божы бок.
Хаты нашых продкаў у асноўным былі драўляныя. Для будаўніцтва выкарыстоўвалі елку і дуб. Фундамент і ніжні вянок рабіўся з дубу. Дуб іншы раз выкарыстоўваўся для парога і падаконніка. Вельмі рэдка хата была цалкам пабудавана з дубу, т.я. ён быў вельмі дарагі. што тычыцца іншых дрэваў, то адносіліся вельмі асцярожна. Напрыклад асіна ў народным светаўяўленнях лічылася дрэвам нядобрым. Паводле старажытных павер'яў не раілася будаваць хаты і хлявы з асіны, але гумно можна было будаваць з асіны. Акрамя таго не выкарыстоўвалі для будаўніцтва дрэвы, якія раслі на могілках ці ля царквы.
Пры пабудове хаты існавалі розныя абрады. Чалавек вельмі доўга выбіраў месца для жылля, матэрыял, узводзіў страху і г.д.
Нельга было будаваць хату на скрыжаванні дарог або на закінутых шляхах, дзе раней стаяла лазня, на могілках. Там, дзе панравілася месца жывёлле, там і патрэбна ставіць хату.
Акрамя таго падчас будаўніцтва хаты варажылі. Выкарыстоўваўся хлеб для варажбы. Калі хлеб знікаў, то лічылася, што месца для будаўніцтва хаты неблагапрыятнае. Забаранялася выкарыстоўваць дрэвы, якія былі павалены бурай. Не дазвалялася будаваць хату з сухастою.
Для гаспадарчых пабудоў раілася секчы дрэва каля мурашнікаў.
Там дзе сабіраліся класці печ, закопвалі галаву пеўня . Сялянская хата павіна мець няцотную колькасць вянцоў.
Пры ўзвядзенні страхі ў нашых продкаў беларусаў таксама былі забабоны. Пералічым некалькі, не ўсе, т.я. іх вельмі шмат...
Перакідвалі праз страху свянцоныя яйкі, а потым закопвалі там дзе яно падала. Самы верх страхі пакідалі недакрытым на тыдзень ці два, каб з хаты выйшаў нячысты дух.
Хата лічылася закончанай, калі ў ёй была пабудавана печ.
Пасля таго як пабудавалі хату, спраўлялі наваселле. Напярэдадні запрашалі святара. У хату ўваходзілі па старшынству. Гаспадар потым падаваў пояс і зацягваў астатніх у хату.