Перад павадкай

Праясняецца пагода,
Бо вярнулася вясна.
Усё чакае, што прырода
Устрапянецца ада сна. Пад птушыны крык і гоман,
Даўшы хвалям вольны ход, Прыпадыме бацька Нёман
На хрыбце магутны лёд.
Зазвіняць жалобна крыгі,
І бурлівая вада
Снег, размоклы ў час адлігі,
Змые з луга без сляда.
Дык разліўся жа раздольна
У чыстым полі і гаю
І красой паводкі вольнай
Душу выпрастаў маю!