Вершы пра Гродна ад экскурсантаў

  • Печать

FOTO755Замкавай вуліцы

            Паўловіч Тамара Анатольеўна
Вуліца ты родная мая!
Замкавай назвалі цябе людзі
Лёсам параднёны ты і я
Так было і так заўсёды будзе.  
    У растанні, у старане другой
    Памяццю ты сэрца сагравала,
    Не давала ачарствець душой,
    На спатканне веру даравала.
 
Шмат пабачыла ты на сваім вяку,
Колькі крокаў тут пералічыла,
Ты была надзеяй мужыку
І паэту зоркаю свяціла. 
    Ты бяжыш да Нёмана свайго
    Павітаць яго з крутой гары,
    Расказаць што бачыла, каго,
    Успомніць дзеі даўняе пары.
Як калісьці з той гары крутой
Давыд Гарадзенскі вёў дружыну
На крывавы справядлівы бой
За свой горад, за сваю Айчыну.
     Як князь Вітаўт сустракаў гасцей
     У мурах на Замкавай гары,
     Слаўна гаспадарыў дабрадзей,
     Мужнасць яго зналі ваяры.
Горад Гродна, родны горад мой!
Шмат стагоддзяў шумных праляцела
Над тваёй сівою галавой
Ды жыцця крыніца не змялела.
     Крочу зноў па вуліцы тваёй
     Дзе ўпершыню пабачыла світанне.
     Як са сваёю роднаю сям'ёй
     Прыйшла да Вас я сёння на спатканне.

РОДНАМУ ГОРАДУ
            Паўловіч Тамара Анатольеўна
Многа ёсць на свеце гарадоў
І прыгожых, і камусьці родных.
Казкай для мяне з дзіцячых сноў
Ты прыходзіш, старажытны Гродна.
        Назаўсёды ў памяці маёй
        Вузенькія вуліцы і скверы,
        Светлая вясёлка над зямлёй,
        Карабель у лужыне з паперы.
Парк цяністы і фантан стары,
Ціхі смех маёй Гараднічанкі,
Замкаў старажытныя муры,
І пахучы бэз каля альтанкі.
      Бацька-Нёман мне спяваў у цішы
      Песні-калыханкі ноччу цёмнай.
      Абудзіўшы памяць у душы,
      Б'юцца хвалі ў берагі нястомна.
Замкавая вуліца мая!
Тут рабіла першыя я крокі,
І адсюль праклала сцежку я
Ў свет вялікі. дзіўны і далёкі.
       Ад душы хачу я, горад мой,
       Пажадаць табе дабра і шчасця
       І, каб абышлі нас стараной
       Усе нягоды, беды і напасці.
Смела кроч у будучыню ты
І, нягледзячы на ўзрост паважны,
Заставайся вечна малады
І квітней пад небам неабсяжным.