Беларусь. Европа, которую Вы не видели

Маршрут № 1 ”Прынёманскімі шляхамі акадэміка Карскага”

Маршрут: Гародня - Лаша-Луцкаўляны-Гудзевічы-Абухова-Коматава-Мігова-Гародня-Каробчыцы-Гародня.
Запрашаем Вас прайсці шляхам вялікага вучонага Яўхіма Карскага, які больш 100 гадоў назад вандраваў па гэтым мясцінах, ствараючы этнаграфічную карту беларусаў. Падчас нашага падарожжа Вы пачуецце пра багатую, але забытую гістарычную спадчыну гэтых мясцін, убачыце атракцыйныя турыстычныя аб'екты, будзеце зачараваны ляснымі і воднымі краявідамі, пазнаёміцеся з цікавымі людзьмі, зможаце паспрабаваць беларускія стравы, набыць сувеніры і проста добра адпачыць.

7.30-ад'езд аўтобусаў Лашу (кароткая падарожная інфармацыя)
1. Лаша - малая радзіма славутага акадэміка. Будынак былой школы і музея Я. Карскага. Свята-Мікалаеўская царква. Могілкі, дзе пахаваны Іван Карскі, яго родныя і блізкія.
2. Луцкаўляны. Памяць пра Я. Карскага. Гісторыка-краязнаўчы музей (экскурсія)
3. Гудзевічы. Падарожная інфармацыя. Экскурсія па адным з найбуйнейшых літаратурна-этнаграфічных музеяў Беларусі. Сялянская хата XVIII ст. з элементамі сялянска пабыту.
4. Абухова. Любімая месца адпачынку Карскага.
5. Коматава. Царква Святога Спаса.
6. Мігова. Кароткая падарожная інфармацыя.
7. Гародня. Мікрараён Румлёва. Экскурсія па музею Я. Карскага (гімназія №1). Шпацыр па сцежках лесапарка "Румлёва" - помніка
прыроды.

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить