КЛАД ВОДЛІ ХМАРЫ - РАКІ

  • Печать
Рад дзесьці мужыкоў-руднякоў сядзяць водлі Хмары. Выходзіць да іх дзявіца, выць, што ніхто не бярэць яе замуж. Падходзіць к аднаму мужычку:
- Вазьмі мяне замуж.
- Ды, я жанат. (Быў жа ён удоў і жанат на другой жонкі). Тры разы паўтарыла свае словы дзявіца, потым скрылася ў гарэ, а ў гары пасля таго выкацілася бочка; яна прарычала: 
- Ляжала трыццаць год у гарэ, цяпер паляжу трыццаць год у Хмарэ.
altalt