СКАРБ ЛЯ ХАДАРОЎКІ

  • Печать

Старыя людзі кажуць, што між Новаю і Старою Хадароўкаю ёсць на полі дзве крушні, то пад гэтымі крушнямі павінна быць закопана дванаццаць бочак золата ад тых часоў, як рознага войска многа хадзіла: сасы, татары ды тарантасы. Потым кажуць, што якіесь людзі шукалі, круцілі свідрамі зямлю і не маглі - такі найсці.