ПРА СКАРБ У КАЛОДЗЕЗІ
- Подробности
-
Опубликовано 25.06.2013 19:45
-
Автор: Легенды і паданні
Там, ад шляху пайшла паваротка на Зялёную параслю, у правую руку, як ісці ад Рэчыцы к Хвойнікам, у калодзезі ёсць вялікі браварны казан, поўны грошаў. накрыты млынавым каменем.
Колькі раз людзі хацелі выкапаць тыя грошы, ды як толькі дакапаюцца да таго каменя, каторы пакрыты кацёл, так зараз з Рэчыцы і ляцяць казакі з голымі шаблямі. Людзі паўцякаюць, то і казакі шчэзнуць, а далей і месца зазраўеяецца, як бы нічога ніколі.