ПРА СКАРБ У КАЛОДЗЕЗІ

Там, ад шляху пайшла паваротка на Зялёную параслю, у правую руку, як ісці ад Рэчыцы к Хвойнікам, у калодзезі ёсць вялікі браварны казан, поўны грошаў. накрыты млынавым каменем.

Колькі раз людзі хацелі выкапаць тыя грошы, ды як толькі дакапаюцца да таго каменя, каторы пакрыты кацёл, так зараз з Рэчыцы і ляцяць казакі з голымі шаблямі. Людзі паўцякаюць, то і казакі шчэзнуць, а далей і месца зазраўеяецца, як бы нічога ніколі.

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить