СКАРБ У АЗЯРЫЙСКІМ ГАРАДЗІШЧЫ (ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛ)

  • Печать

Гадоў каля шасцідзесяці таму назад, да няшчаснага году (так называе народ 1812 год) прыехаў у сяло мястэчка позна вечарам нейкі пажылы чалавек і прасіў рыбака перавезці яго на востраў і паказаць гарадзішча. Рыбак узнача доўга не згаджаўся, але калі той даў яму рубля серабром, перавёз яго на востраў.

Толькі яны прыйшлі да самой сярэдзіны гарадзішча, як перад імі з грукатам і віскам раскрыліся адны за другімі трое жалезных дзвярэй і адкрыўся склеп. Увайшоўшы ў яго, яны ўбачылі на крэслі цудоўную баярыню, ля двух хартоў, а побач з правага і левага бакоў, застаронкі сярэбраных і залатых грошай. Чалавек той спакойна набраў у свой мех серабра і пайшоў. Выйшаў за ім і рыбак, думаючы: прыйду я заўтра ўдзень да набяру як мага больш золата. На світанкі ён сапраўды прыйшоў на гарадзішча, але ні золата, ні серабра, ні прыгожай баярыні і яе верных псоў, ні нават дзвярэй жалезных і муру каменнага і сляду не засталося, а замест усяго гэтага перад ім, як і раней, узвышаўся круглыземляны насып, ускапаны месцамі то рукой шукальніка шчасця, то часам капытамі скаціны, што пасвілася тут.