ПРА СКАРБ, ШТО ЗАКАПАЛІ ШВЕДЫ (В. ТАРОКАНІ КОБРЫНСКІ ПАВЕТ)

З паўвярсты ад в.Тарокані Кобрынскага павета знаходзяцца старыя могілкі, на якіх у Вялікую суботу штогод з'яўляюцца вогненыя язычкі ад змяркання да поўначы. Гэтыя язычкі ўвесь час змяняюць свой колер і бываюць, то белымі, то чырвонымі, то сінімі.

Гэта ёсць не што іншае, як закапаныя тут шведамі грошы, якія перасушваюцца па закляццю ў Вялікую Суботу. Скарыстаць грошы не цяжка: варта толькі, не шануючы памяці пахаваных тут, ускапаць могілкі і раскідаць косці.

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить