ПРА ЗАКЛЯТЫ СКАРБ

На паўночнай старане вёскі Вялікая Весь (Ваўкавыскі павет, Гродзенскай губ.), за паўтары вярсты ад яе можна бачыць невялікае ўзвышша. Тут час ад часу, старажылы бачаць блакітнага каня, які гарцуе і пры набліжэнні да яго ўцякае і правальваецца ў зямлю. Гэта ёсць закляты скарб, які нікому ніколі не даецца ў рукі.

 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить