ЗАМЧЫСКА

У нашай рэчцы каля Замчыска, кажуць, што мноства грошай і ўсялякага багацтва, нават на Замчыску часта белы і чырвоны агонь паказваецца. Аднаго разу пастушкі бачылі, пасучы на надодніка, на Замчыску стоячы, якуюсь асобу з шчоткаю ў руцэ, дый прасілася:
- Пачашэце мяне!

Але яны,дурні, патрупянелі чыста, дый паразбягаліся. А то ім шчасце само ў рукі лезла, бо гэта, відна скарб хацеў даціся ўзяць.

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить