САКІ

Царква ў Саках стаіць на ўзгорку, пакрытым сасновым лесам. Ля
падножжа знаходзіцца крынічка-калодзеж. Непадалёкy ад яе павольна цячэ ручай, які сваім журчаннем расказвае такую легенду...
У часы татарскіх наездаў адзін з жыхароў вёскі быў узяты ў палон. У няволі працаваў у пякарні. Не раз карыстаўся драўлянай дошкай, якой закрываў печ. Аднойчы ўначы прысніўся яму сон, у якім малады хлопец папрасіў яго забраць з сабою гэтую дошку. Пасля таго, як сон паўтарыўся, перапалoxаны, змучаны татарскаю няволяй, жыхар Сакоў сапраўды забраў з сабою дошку, схаваў яе пад падушку і, сумуючы па радзіме, заснуў. Калі прачнуўся, убачыў, што знаходзіцца непадалёкy aд родных Сакоў, а драўляная дошка ад печы аказалася іконай св. Дзмітрыя. Аб гэтым здарэнні расказалі мясцоваму памешчыку, і той
на месцы цудоўнага здарэння пабудаваў драўляную царкву. Ікона стала прычынай многіх выздараўленняў, здабыўшы тым самым тытул цудатворнай. Падчас пажару царквы адзінай рэччу, якая ацалела, была ікона св. Дзмітрыя...
Праз нейкі час на месцы пажару была пабудавана новая, больш велічная, драўляная святыня.

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить