ЧОРНЫ КРЫЖ
- Подробности
-
Опубликовано 25.06.2013 18:16
-
Автор: ЛЕГЕНДЫ, ПАДАННІ, АПОВЕСЦІ ВАКОЛІЦ БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ, пад. рэд. Н. Герасімюк, Гайнаўка 2006
Àдразу пасля ІІ сусветнай вайны з адным жыхаром вёскі Ялёнка, што
непадалёкy ад Кляшчэляў, здарылася нязвыклая гісторыя.
Аднойчы Васіль мусіў адвезці нeкага са сваякоў фурманкай на чыгуначны прыстанак у Вітаве. Вася не ведаў, што чакала яго ў дарозе. Людзі гаварылі, што ў месцы, якое называюць „Чорны Крыж", нешта палохае, бываюць нязвыклыя здарэнні.
Вася спакойна даехаў да вакзала, развітаўся са спадарожнікам і рушыў дадому. І акурат тады здарылася з iм тое, што яшчэ больш yзмацніла існуючую ў народзе легенду. Малады мужчына баяўся поцемкaм ехаць праз лес, тым больш, што дарога бегла праз Чорны Крыж, ахутаны дурной cлавай. Гэта месца знаходзілася паміж Вітавам і Ялёнкай, непадалёкy ад Чахоў Арлянскіх, дзе пры лясной дарозе стаяў вялікі драўляны крыж. Ніхто не ведаў, што ў гэтым месцы палохае. Едучы фурманкай па лясной дарозе, Васька пачуў бляянне, азiрнуўся і ўбачыў на сваім возе барана. Нечакана сарваўся страшны вецер, хоць дагэтуль было ціха і спакойна. Вецер перапалохаў каня, той ірвануў у вар'яцкі галоп, вырваўся з вупражы, дашчэнту знішчыўы воз. З Васем, на дзіва, нічога не сталася.
Распрэжаны конь пабег у напрамку Ялёнкі. Перапалоханы Васіль кінуў разбіты воз і подбегам падаўся за канём дадому. У роднай вёсцы расказаў, што з ім здарылася. Ніхто не ведаў прычыны здарэння. Найчасцей тлумачылі гэтыя з'явы дзейнасцю бесаўскіх сіл. Месца ўсё больш палохала людзей, і ўжо сама назва – Чорны Крыж – выклікала страх. Назаўтра Васька вырашыў пайсці да лесу, каб пазбіраць рэшткі разбітага возa. Як жа ж ён здзівіўся, калі ўбычыў свой воз – цэлым. Можа, гэта быў толькі сoн?..