ПАЧУЙКІ

У вёсцы Чахі Арлянскія жыла некалі жанчына, якая магла прадугледзець падзеі і здарэнні. Яе прадказанні заўсёды збываліся. Людзей здзіўляла як яна адгадвае будучыню, бо жанчына не варажыла на картах, не склікала добрых і злых духаў, не выкарыстоўвала іншых спосабаў: чарадзейскіх закляццяў, вылівання воску, назірання з'яў прыроды.

Жанчына казала, што „чуе" ўсё гэта, будучы на „грудку" – узгорку. Там
нейкая сіла падае ёй знакі, і яна ўжо ведае, што мае здарыцца.
Цікава, што ў гэтым выпадку значыла слова „чуе", бо па-беларуску „па-
чуць" – значыць „чуць гук вушамі", або „адчуць". Невядома, ці арлянская прадказальніца чула нешта – нейкія гукі - ці адчувала пэўныя знакі. Непадалёкy ад Чахоў Арлянскіх знаходзіцца ўзгорак, які завецца „Пачуйкі"
Гэта менавіта на ім можна было „пачуць" і прадугледзець розныя здарэнні.

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить