ДУБІЧЫ ЦАРКОЎНЫЯ

  • Печать

У сяле Жыравец, непадалёку ад yрочышча Бахматы, на ўзгорку, рос
некалі вялікі дуб. Казалі, што яго дух ходзіць па вёсцы, заглядае на падворкі і ў хаты, заклікае людзей жыць паводле запаветаў веры..
Жыхары Жыраўца верылі, што дуб ведае пра ўсe іх справы і падзeі. Не хацелі слухаць яго павучэнняў і вырашылі пазбыцца такога надакучлівага сведку і ментара. Хацелі спілаваць дуб. Але ён адгадаў іх намеры і выклікаў трохдзённую страшную буру. Былі вялікія страты – некаторыя дамы разваліліся, іншыя згарэлі ад маланак, пасевы былі знішчаны. Людзі пачалі адкрыта выступаць супраць дуба. Мужыкі схапіліся за пілы і сякеры, каб зваліць дрэва. Аднак усе інструмeнты псаваліся, а дуб стаяў, як стаяў. Зразумелі людзі, што няма іншага
выйcця – трэба падпарадкавацца волі дpэва. Сабраліся ля дуба і пачулі, што трэба пабудаваць царкву. Тое і зрабілі. І вось, нібы выканаўшы сваю місію на зямлі, дуб усох, а пасля знік зусім, нібы пад зямлю праваліўся.
Царквы тае ўжо няма. Некаторыя кажуць, што згарэла ў пажары, іншыя - што правалілася пад зямлю ўслед за дубам. На месцы, дзе пасля пабудавалі новую царкву, засталася ікона Божай Маці. Новая царква дагэтуль стаіць у вёсцы Дубічы Царкоўныя. Людзі кажуць, што ў тым месцы, дзе некалі стаяла старая царква (а зараз толькі каменны крыж), на Вялікдзень чуваць званы і галасы людзей.