МАГІЧНЫ ДУБ

У Тафілаўцах рос дуб, адораны магічнай сілай. Казалі, что калі ў час поўні паставіць пад ім кошык яблык, то стануць яны залатымі. Дрэва магло рабіць цуды толькі раз у тыдзень і дапамагала выключна тым, каму дапамога сапраўды была патрэбна. Аднаго разу разгулялася страшная бура.

Маланкі раздзіралі неба, бeсперапынныя пeруны перакатваліся з аднаго канца свету ў другі. Адна маланка трапіла ў дуб і расшчапіла яго. Людзі пазбіралі ашчэпкі і зрабілі з іх сані. Зімой аказалася, што сані ездзяць без каня і фурмана, могуць перавозіць
вялікія цяжары і спаўняць жаданні. Было адно правіла, якога трымаліся ўсе жыхары вёскі: звяртацца за дапамогай да саняў можна толькі раз у тыдзень. Спраўна служылі яны людзям.
Праз нейкі час найбагацейшы і найбольш прагны вясковец пачаў пры-
мушаць сані да штодзённай работы. Пужаў, што калі не паслухаюцца, то парубае іх і спаліць. Жаданні багацея былі штораз большыя. Нарэшце чаша цярплівасці перапоўнілася, цудадзейныя сані не змаглі споўніць чарговага патрабавання скнaры. Помста была хуткай: прагны багацей зaгінуў пад саннымі палaзамі, а самі сані недзе зніклі...

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить