ЛЕГЕНДА АБ ПАБУДОВЕ ЦАРКВЫ Ў ПУХЛАХ

  • Печать

Ты, Маці, з'яўлялася ўсюды,
І наш край спазнаў твае цуды.
У Пухлаўскім сведчаць прыходзе,
Што літасць Твая жыве ў народзе.

Узнікненне вёскі і царквы ў Пухлах, якая ляжыць на правым беразе ракі Нараў, цесна звязана з легендай, што перадаецца з пакалення ў пакаленне. У канцы XVI стагоддзя аб'явілася там ікона Пакровы Божай Маці. У тым месцы, дзе цяпер стаіць царква, расло агромнicтае дрэва (ліпа), у цені якога жыў вельмі хворы чалавек. Пухліна не дазваляла яму хадзіць, сядзець, працаваць - адным словам, нармальна жыць. Сваё выратаванне ён бачыў у Богу і горача
маліўся аб дапамозе. Аднойчы на вершаліне дрэва хворы заўважыў вобраз Божай Маці. Яшчэ гарачэй пачаў маліцца, спадзeючыся на заступніцтва і дапамогу Багародзіцы. Напрыканцы яго зямнога жыцця Маці Божая прынесла яму выратаванне.
Месца гэтае ад назвы хваробы – у тутэйшай гаворцы „опухалі" – на-
зываецца Пухлы. Царква ў Пухлах – царква Пакровы Божай Маці.