СЯРЭБРАНАЯ ГОРКА

Непадалёкy ад вёскі Чыжы, назва якой утварылася ад прозвішча Чыж (а было гэта яшчэ ў часы паншчыны), пры адной з дарог з Чыжоў да Шчытоў--Дзятлава, стаяла драўляная цэркaўка. Як кажуць найстарэйшыя жыхары Чыжоў, царква гэтая многа стагоддзяў таму пры таямнічых абставінах правалілася пад зямлю, утварыўшы ў гэтым месцы горку, якую і назвалі пазней „Сярэбранай Горкай".

Невядома, чаму расступілася пад царквой зямля. Кажуць, з-за людскіх грахоў... Відаць, многа гадоў таму так Бог пакараў чыжавян.

У некаторыя вялікія святы жыхары вёскі ў скрусе і пакоры ідуць на Сярэбраную Горку с xрэсным ходам (працэсіяй), з царкоўнымі харугвамі і іконамі, спяваючы царкоўныя песні, стараючыся такім чынам аказаць гонар гэтаму месцу, быццам жадаючы адпакутаваць за грахі продкаў. У час II сусветнай вайны на Сярэбранай Горцы разыгралася адна з найбольшых на гайнаўшчыне
бітваў паміж савецкімі і нямецкімі войскамі. Шмат загінула салдат. Узгорак арасіла кроў. Да сённяшняга дня на Сярэбранай Горцы збіраюцца чыжавяне, каб адслужыць малебен па палеглых - легенда быццам набыла новае значэнне.
Аднак аповесць аб царкве пад зямлёй перадаецца з пакалення ў пакаленне,
а ў святочныя дні некаторым удаецца пачуць царкоўныя спевы і біццё званоў,
якое ідзе з-пад зямлі на Сярэбранай Горцы...
Як кажуць чыжавяне, калісь здараліся цуды, цяпер ужо не...

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить