АДКУЛЬ ТЫНЕВІЧЫ
- Подробности
-
Опубликовано 25.06.2013 17:29
-
Автор: ЛЕГЕНДЫ, ПАДАННІ, АПОВЕСЦІ ВАКОЛІЦ БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ, пад. рэд. Н. Герасімюк, Гайнаўка 2006
À было гэта так. 3 нараўскага праваслаўнага манастыра шляхам на Бельск і Драгічын выбралася трое манахаў. Спыніліся на ўзгорку сярод лесу, расклалі агонь. Потым ужо пастаянна спыняліся на тым самым месцы. Праз нейкі час гэтыя манахі пабудавалі тут тын – загарадзь з тоўстых бярвенняў, каб абараніць сябе ад драпежных звяроў. Памалу тын разрастаўся, побач пасяліліся мужыкі, людзі пачалі карчаваць лес і займацца земляробствам.
У Нарве жыхароў недалёкага тынy пачалі называць тыневічамі. Так засталося да сённяшняга дня. Ад мянушкі жыхароў пачала называцца цэлая вёска.
Цяпер ёсць дзве вёскі Тыневічы – Вялікія і Малыя.