АБ ПАЎСТАННІ ТРЫВЕЖЫ

  • Печать

Дзе цяпер Вежанка і Трывежа, даўным-даўно жыў пан. Ён там пабудаваўся і засадзіў гектар саду. Вакол яго замка раслі высокія і вельмі прыгожыя дрэвы. Звалі іх сокаламі. Пан меў пад сваім уладаннем многа гектараў зямлі. Полем яго апекаваўся падпанак...

Пан, пад yладаннем якога былі гэтыя землі, не хадзіў па іх, а толькі высылаў свайго падпанка Аніську, а сам з паняй шпацыраваў па сваім парку ды раз-пораз узлазіў на вежу, якая стаяла каля двара, і глядзеў на свае доўгія палі, правяраючы, як працуюць яго сяляне. На гары ў полі стаялі яшчэ тры вежы, на якія ўзлазіў падпанак Аніська... Надышоў урэшце час, і пан памёр. Застаўся толькі Аніська з дочкамі. Пачаў ён зямлю прадаваць. Народ на гэтае месца з'язджаўся з усіх бакоў. І на гэтай гары, дзе стаялі тры вежы, вырасла вёсачка Трывежа, а ўбок, дзе стаяў панскі замак і дзе была адна вежа, узнікла вёска Вежанка.