ГОРКА ЛЯ НОВАБЕРАЗОВА

  • Печать

Недалёка ад вёскі Новае Беразова знаходзіцца невялічкая горка, на якой
зараз расце малады густы лес. Вaкoл гэтай горкі знаходзяцца пясчаныя палі
гаспадароў. Дзялянкі некаторых з ix праходзяць праз гэту горку, і гаспадары
незaдаволены, што не могуць пасеяць там ні грэчкі, ні жыта.

Раней, як гавораць, „за памяць іх дзядоў", тyт горкі не было. На гэтым
месцы стаяла вельмі прыгожая і багатая царква. Прыходзілі сюды людзі
i з суседніх, i з далёкіх вёсак. Яна не была звычайнай. У гэтай царкве часам
былі цуды. Kалі прыйдзе вялікае свята, то збярэцца столькі народу, што поў-
ная царква i нават вакол царквы. А папы выходзяць благаславіць народ.
Аднойчы было так. Адзін чалавек вельмі доўга хварэў і быў ужо пры смер-
ці. Людзі яго прывезлі да царквы, дзе папы яго аздаравілі.
Так ішла слава аб цудзе-царкве. Людзі прыносілі сюды багатыя дары
і складалі іх на царкву. Не падабалася гэта адным зладзеям, якія рашылі дабрац-
ца да храма і забраць усё багацце.
Аднойчы на вялікае свята, калі людзі прынеслі многа дароў да царквы,
зладзеі рашылі выкрасці ўсё менавіта ў тую ноч. Было іх трое. Яны былі вядо-
мымі на ўсю ваколіцу. Ноччу ўзялі жалезны лом, каб аглушыць вартаўніка,
і пайшлі. Ціхенька падкраліся да царквы, аглушылі вартy, узялі ключы і ўвай-
шлі ўсярэдзіну. Пачалі яны браць святыя чашы з золата і другія вельмі каштоў-
ныя рэчы. Калі пачалі выходзіць, царква правалілася, і яны разам з ёю. Потым
на гэтым месцы паўстала горка.
Людзі казалі: калі пойдзеш туды ноччу, то чуваць, як злoдзеі енчаць. Але
я таго не чуў, хоць хадзіў некалькі разоў паслухаць.