Анямелы звон
- Подробности
-
Опубликовано 25.06.2013 16:12
-
Автор: ЛЕГЕНДЫ, ПАДАННІ, АПОВЕСЦІ ВАКОЛІЦ БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ, пад. рэд. Н. Герасімюк, Гайнаўка 2006
Як яно было, сёння ўжо немагчыма да праўды дайсці. Старыя насельнікі
Курашава – колішняга сяла белавежскіх асочнікаў – успамінаюць пра тое зда-
рэнне, калі ўдарыць звон у тамтэйшай цэркaўцы.
Ехаў аднойчы праз сяло нейкі заможны пан і надта ж упадабаў сабе гэ-
тую мясціну. Загадаў фурману затрымаць коней, сышоў з карэты і стаў
шпацыраваць туды - сюды па вясковай вуліцы. Захапляўся ён як ветлівасцю
тамтэйшых сялян, якiя схіляліся перад ім у нізкіх паклонах, тaк і прыстойнасцю
іхніх хацінаў, што патаналі ў зелені. Узрушылася яго сэрца, і вырашыў ён чым-
-небудзь адзначыць свой побыт. Было тое ў нядзелю, а мо ў іншы святочны
дзень. Людзі спяшаліся ў царкву, што за вёскай на пагорку красавалася.
Аднак звону не было чуваць, а даходзіў адтуль бразгат нейкага жалезіва. Тады
і з'явілася ў пана жаданне падараваць вёсцы праўдзівы гучны звон.
Па загаду пана звон той недзе ў далёкай краіне самыя славутыя ліцейшчыкі
рыхтавалі з вельмі дарагіх металаў. Везлі яго на вялікіх санях надта ж доўга -
ад Калядаў да самага Вялікадня. Урэшце звон паднялі на новую, спецыяльна
дзеля гэтага ўзведзеную, званіцу. Святар урачыста пасвяціў яго ў прысутнасці
ўсяго прыходу. Стары званар, ахінуўшы сябе тройчы знакам крыжа святога,
дрыжачай рукою пусціў у рух сэрца звана, і той азваўся такім чароўным гола-
сам, што сабраныя людзі аж застылі ад уражання, бо нідзе і ніколі не чулі тако-
га звонавага грання.
3 таго часу звон радасным спевам апавяшчаў святы і вяселлі, журботным
стогнам праводзіў нябожчыкаў, а трывожным крыкам склікаў людзей на пажар.
І так палюбілі яго парафіяне, што і старыя, і малыя спынялі свае заняткі, калі
толькі чулі спеўны звон. Неаднойчы бывала, што за дваццаць вёрст чулі яго
курашаўцы, сярод іншых званоў голас ягоны вылучалі і шчыра ім ганарыліся.
Жыхары ж іншых сёл не на жарт зайздросцілі ім. Але аж лопала ад зайздрасці
адна з далёкіх вёсак, што ля самай ракі Нарвы знаходзілася. Яе жыхары захацелі
любой цаной здабыць гэты незвычайны звон.
Дакладна невядома, як тое было: ці то яны падкупілі царкоўнага
вартаўніка, ці мо праніклі ў царквупад покрывам снежнай завейкі. Але так ці
інакш, нікім не прыкмечаныя, звон укралі. 3 вялікай паспешлівасцю ўхопленае
ў сваю вёску перавезлі ды ўпотайку на званіцу ўцягнулі. Каб кража не была
заўважана, загадалі званару аж да Вялікадня не толькі ва ўкрадзены звон не
званіць, але нават нікому не паказваць. А каб адхіліць падазрэнні, распусцілі
пaгалoску, што заказалі выдатны звон за вялікія грошы.
Курашаўцы тым часам, пачуўшы вестку аб сваёй страце, ва ўсе бакі
разбегліся, але на след зніклага звону не трапілі. Вялікі сум іх агарнуў, а стары
званар на вачах усяе парафіі горкімі слязьмі плакаў.
І вось настаў Вялікдзень. Вакол званіцы, на якой крадзены звон вісеў, са-
браўся ўвесь тамашні прыход. Кожны ж хацеў не толькі зблізку пачуць, але
і сваімі вачыма пабачыць новы звон. Як толькі закончылася святочнае на-
бажэнства, усе пахрыстосаваліся і бацюшка з дзяканам падаліся ў свае дамы,
а званар падняўся на званіцу, расхіліў аканіцы, і ўсе ў захапленні пазіралі на
незвычайны набытак. Званар ухапіўся за прыцягу і з усяе моцы пацягнуў
яе – сэрца з імпэтам ударыла ў ззяючае пазалотай поле звана. Аднак замест
чароўнага грання ці спеву сабраныя пачулі глухі стогн. Усе анямелі ад уражан-
ня. Званар яшчэ некалькі разоў спрабаваў дабыць са звону голас, але, апрача
глухога хрыпу, нічога не было чуваць.
Людзі, панурыўшыся, разбрыліся па сваіх хатах, і свята ім было зусім
не ў свята. Усе губляліся ў здагадках, калі ў зване паявілася трэшчына: ці пры
паспешлівым сцягванні са званіцы і перавозе, ці мо ён сам па сабе трэснуў, каб
спеўным граннем не цешыць злодзеяў? І хаця тыя са скуры вылузваліся, каб
скрыць ганьбу, yсё ж звестка пра анямелы звон хутка дайшла і да Курашава.
Ранейшыя гаспадары пачалі дабівацца свайго права. Злачынцам замест
мілагучнага грання звону пачаў па начах сніцца скрыгат турэмных замкоў ды
звон катаржных кандалоў. Таму ўпотайку яны сцягнулі са званіцы звон ды
ўкінулі яго ў самы глыбокі вір у Нарве. Разышлася цяжкая хваля па рацэ, звон
глыбока ў бяздонне зарыўся, і след па ім загінуў.
Засталася толькі легенда, што на першы дзень Вялікадня, калі над весна-
вым разводдзем Нарвы ўзыйдзе святочнае сонейка, тады чуваць чароўнае
гранне казачнага звону, які чалавечая зайздрасць i злачынства загубілі.