Схаваны скарб

Восенню 1655 г. у Нарві стаяла татарская арда. Татары падтрымлівалі караля Казіміра і ахоўвалі землі аж па Ялавецкае стараства. Як сведчыць легенда, у 1660 годзе на гэтыя землі напалі шведскія войскі, якія, кіруючыся ўглыб краю, рабaвaлі гаспадаркі, палілі вёскі і гарады.

Пакуль татары збіралі каралеўскую даніну з падкантрольных раёнаў, шведы спалілі Ялоўку і навакольныя вёскі. Раз'юшаныя татары зрабілі засаду на тракце ў напрамку Бандароў, чакалі на шведскія аддзелы, якія ішлі ў тым накірунку з нарабаваным дабром. Татары мелі перавагу, бо зналі наваколле. A была гэта глухая пушча. Татарская арда не пашкадавала нікога, учыніла шведам страшную разню. Аднак шведы паспелі
закапаць найбольш каштоўныя рэчы недзе ва ўрочышчы, якое пазней назвалі шведскімі могілкамі. У гэтым месцы і праўда захаваліся тры шведскія магілы. Адну можна ўбачыць і цяпер, iншыя былі раскапаны – жыхары навакольных
вёсак шукалі скарбаў. Ёсць сціплыя звесткі, што ў 1939 г., перад самай ІІ сусветнай вайной, скарб быў знойдзены ва ўрочышчы недзе ля вёскі Багнюкі. Падрабязнасці гэтай падзеі згубіліся ў часе, і розныя людзі гавораць аб гэтым па-рознаму. Адно пэўна, што ў гэтым месцы блукаюць душы загінуўшых шведскіх салдат, чуюцца енкі, iржанне кoней і водгукі падаючых цел. Вечаровай парой жыхары стараюцца абмінaць гэтае месца, нават калі трэба ісці даўжэйшай дарогай. Пра гэту гісторыю гавораць і архіўныя матэрыялы, але апісаныя падзеі пацвярджаюцца толькі часткова.

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить