Марьина Горка - легенда первая
- Подробности
-
Опубликовано 25.06.2013 13:08
-
Автор: Super User
Аповед наш пойдзе пра каханне, Пра трагічнае, праўда. Пра такое цяжка гаварыць, нягледзячы на тое, што, можа, мінулі цэлыя стагоддзі. Нельга абысці такія гісторыі, яны не пакідаюць абыякавымі нават самых счарсцвелых людзей.
Пачуеш і сам нібы ў мінулае вяртаешся, да сваёй маладосці, дзе таксама не ўсё было гладка, дзе таксама былі нейкія перашкоды і цяжкасці, супярэчнасці і непаразуменні, Хочацца, каб ніколі такое болей не паўтаралася, каб сярод маладых панавала толькі шчасце ды каханне, каб яны гора-бяды не ведалі, бо на наш лёс яго даволі выпала і, можа, мы і за іх сербанулі. Хоць нездарма, мабыць, кажуць, што кожны чалавек павінен зесці сваю соль і свой цукар, Гэта значыцца, перажыць уласную радасць і шанцаванне і хвіліны роспачы ды адчаю. Вось так.
Тут некалі, гадоў, можа, шэсцьсот ці васемсот таму назад, была невялічкая вёска і жыў у ёй сярэдняй рукі памешчык, Не надта багаты, але і бедным не быў. Меў і грошы, і зямлю добрую ворную, і лугі з сенажацямі, і ляс першастваральныя з борцямі шматлікімі ды звярём незлічоным. Сялян меў тысяч пару паднявольных, Яны на яго гнуліся штодзень і прыносілі вялікі прыбытак гаспадару,
Пан гэты быў з надзвычай старадаўняга роду, можа, яшчэ ад якіх князёў свой радавод адлічваў. Таму і ганарыўся вельмі, абы з кім сяброўства не вёў, роўню сабе заўсёды шукаў, іначай і быць не магло. Дзе ж гэта бачылі, каб багаты пан ды з вясковым жыхаром, напрыклад, за адным сталом сядзелі і гарэлку пілі, Не было такога ніколі, не чулі ні мы, ні нашы продкі пра такія выпадкі.
Таго памешчыка і звалі па-панску - Цыпрыянам На выгляд быў дужа мажны: высокі, тоўсты, а вусы ды бакенбарды, нібы ў чорта, увесь твар ахутвалі, Калі малое дзіця дзе бачыла пана, то верашчала з перапугу не сваім голасам:
- Мамачка, нячысцік! Ратуйце, нячысцік
Тады атрымлівалі бізуноў бацькі за абразу свайго гаспадара. Не надта разбіраўся памешчык, хто там вінаваты, а хто не, але раз яго нячысцікам клікалі, то нехта не даглядзеў і павінен быў атрымаць сваю порцыю лупцоўкі, Нельга сказаць, што Цыпрыян надта ўжо да сялян чапляўся, каб паздзекавацца. Не, такога не было. Што суровы быў і жорсткі - гэта праўда, але без дай прычыны не караў. Толькі і не папускаў ні ў чым сваім падняволеным.
Жонка ягоная памерла даўно, зусім маладой. Гаварылі, што пан надта яе кахаў, і калі яе не стала, то на людзі, можа, з год цэлы не паказваўся, ніхто нават голасу ягонага тады не чуў. Сядзеў у пакоі ды плакаў горкімі слязьмі, на маляваны партрэт сваёй жонкі гледзячы. Плакаў і нікога не саромеўся. А калі адышоў пасля гора, то яшчэ больш маўклівым зрабіўся і ўсмешка ніколі не зяўлялася на ягоным твары.
3 дзяцей у яго была ўсяго адна дачка, Маленькай дзяўчынкай засталася яна пасля смерці матулі, Выхадзіла і выгадавала яе старэнькая нянька, якая жыла пры двары, можа, гадоў з пяцьдзесят, Ніхто не ведаў, калі яна зявілася ў панскіх пакоях, але замяніла сіраце і маці, і сябровак,
Звалі паненку Маряй, Так проста і звалі, Казалі, што і маці яе па-простаму звалі, бо паходзіла з не надта багатага роду, Затое прыгажосцю ўдалася жанчына - такую трэба было пашукаць не дзень, не два, а можа, год-другі, ды яшчэ ці знойдзеш,
Маря нікуды не хадзіла, сядзела ў пакоі ды сумна ў акенца паглядала, ці размаўляла са сваёй вечнай дарадчыцай - нянькай. Гуляць выходзіла ў стары панскі сад, які цягнуўся, можа, на цэлую вярсту, да самай рэчкі, Пойдзе туды Маря, сядзе на беразе і глядзіць, як вада круціцца, як рыбкі ў ёй плёскаюцца, высока выскокваюць і потым назад плёхаюцца. Так час і бавіла.
Дзень за днём непрыкметна цягнуўся, вясна летам змянялася, восень - зімой. У госці з бацькам да багатых суседзяў паненка ездзіць не любіла. Цыпрыян гэта ведаў і не прымушаў, не ішоў супраць жадання дачкі, Не хоча - хай сабе дома пабудзе, хай па садзе паходзіць, па наваколлі паблукае - гэта яе асабістая справа.
Аднаго разу бацька паехаў у прыгожым экіпажы да свайго сябрука ў карты гуляць, а Маря дома засталася, толькі папрасіла Цыпрыяна:
- Татка, доўга не будзь там, бо мне адной сумна, Ты ж заўсёды прыязджаеш ужо глыбокай ноччу. Раней вяртайся, добра?
- Добра, дачушка, сёння прыеду раней, бо і самому позна сядзець не надта падабаецца,
Пахадзіла дзяўчына па падворі, не знайшла чым заняцца і вырашыла падацца на сваё ўлюбёнае месца - да ракі, Прыйшла, села і прыціхла, пра нешта думаючы, Так і задрамала. Ачнулася ад таго, што нешта пасвіствала непадалёку ад яе, Прыўзняла галаву і ўбачыла дзецюка, які касіў траву амаль побач з ёю. Відаць, войт ці хто там яшчэ загадаў яму выкасіць траву ў гэтым канцы сада, Маря глянула і збіралася пайсці, але нешта затрымала яе на месцы. Прыгледзелася і заўважыла, што касец - дужы, высокі, чарнявы хлопец. Праца так захапіла яго, што не глядзеў па баках, Махаў і махаў касою, а ззаду за ім заставаліся высокія, роўныя шнурочкі радкоў. Аглянецца касец і далей працуе. Потым, калі стаміўся і вырашыў крыху адпачыць, то падаўся якраз у той бок, дзе сядзела Маря. Падышоў, пацягнуўся і гопнуўся ў духмяны радок, але потым нечакана падхапіўся, азірнуўся і знямеў ад нечаканасці: побач сядзела і ўсміхалася прыгожанькая паненка, Хлопец ад разгубленасці нічога сказаць не мог, толькі зноў усхапіўся і стаяў, нерашуча перамінаючыся з нагі на нагу,
- Чаго ты падскочыў? - запытала Маря-- Адпачывай, стаміўся ж, мабыць, гэтулькі вымахаў і, што самае галоўнае, адзін, Сядай бліжэй, пагамонім, ці баішся мяне? - весела зірнула дзяўчына.
- Ды не.-.- пачаў было хлопец, але потым сеў непадалёку і больш не мог сказаць ні слова, Маря звонка засмяялася і зноў запытала:
- Цябе як завуць, касец малады?
- Сымонам.
- А чый жа ты, Сымон?
- Ды бацькаў,.- матулін
У адказ загучаў такі сакавіты смех, што дзяцюк таксама не ўтрымаўся і усмiхнууся.
- Бацькау... матулін-.-- заходзілася дзяўчына,- я здагадваюся, што не ад дуба і бярозы ты пайшоў,
- Мой бацька конюхам служыць у вашага таты, і я дапамагаю на стайні, а сёння загадалі ісці касіць, то я і пайшоў. Касіць люблю з дзяцінства, таму столькі многа і выкошваю. А да вечара ўдвая болей зраблю.
- Ты мяне, Сымон, не палохайся.
- Ды я...- нясмела паспрабаваў было нешта мовіць хлопец, але зноў прыціх.
- 3 табою не надта паразмаўляеш.
- Я ад нараджэння не надта гаманіць люблю,- шчыра прызнаўся Сымон,
- Яно і бачна.
- Маўчаць ды слухаць болей люблю. Калі магчымасць такая ёсць, то іду ў лес ці на луг і там птушак слухаю, цішыню навакольную.-.
- 1 я таксама надта люблю хадзіць адна вось на гэтае месца і тут думаць, Добра, калі ніхто не перашкаджае, не крычыць побач, не тупае, не даказвае, наколькі ён разумнейшы...
- Ведама ж,.,
- А ты сёння цэлы дзень тут будзеш касіць?
- Так.,
- А заўтра?
- Ды пакуль не выкашу ўсё, сюды хадзіць буду.
Нічога болей не сказала Маря, устала, ласкава зірнула на Сымона і пайшла да палаца. Хлопец пасядзеў-пасядзеў, уздыхнуў горка і зноў узяўся за цяжкую працу.
Як жа ён здзівіўся, калі на наступны дзень Маря прыйшла на ранейшае месца, ды яшчэ і сукенку прыгожую апранула. Касец вачэй не мог адарваць ад паненкі, а яна, нібы і не заўважала гэтага, весела гаманіла пра нешта, распытвала, а пад канец сустрэчы прапанавала:
- Давай, Сымон, мы з табою заўтра ў лес сходзім, Я сама баюся, а з табою не страшна будзе. Гэтак хочацца пачуць спевы лясных птушак. Сходзім?
- А калі войт убачыць?
- Ён і слова не пікне, я яму хутка што-небудзь загадаю!
- Тады пойдзем, Абавязкова пойдзем, А...
- Зразумела, сустрэнемся тут, на гэтым самым месцы- Ну, то да заўтра,
- Да заўтра-..
Зноў паненка пайшла дамоў, весела спяваючы нейкую песенку, а касец у прадчуванні заўтрашняй прагулянкі так узяўся за працу, што здавалася, быццам бы ён займаўся самым улюбёным рамяством,
Раніцай, калі раса яшчэ добра не абсохла і касіць было надзвый зручна, Сымон ужо махаў і махаў касою, а сам усё па баках углядаўся, ці не ідзе Маря, Дзяўчыны не было, Ужо спіна ў хлопца ўзмакрэла, рукі стаміліся, а яе не было. Спахмурнеў дзяцюк, падумаў, што насмяялася з яго хітрая паненка, пажартавала. Кінуў касу і пакрочыў да вербачкі, якая расла непадалёку, каб адпачыць і супакоіцца. Прылёг на траву, а сэрца шалёна тухкае, ледзьве з грудзей не вырываецца. Ажно нехта асцярожна голькай пачаў вадзіць па ягонай шырачэннай спіне. Спачатку касец падумаў, што яму гэта падалося, але калі адкінуўся назад, то ўбачыў, , Марю, Яна стаяла і смяялася,
- А я даўно ўжо тут, Проста блізка не падыходзіла. Назірала за тым, што ж ты, хлопча, рабіць далей будзеш, Ды ўбачыла, як у цябе рукі апусціліся, вырашыла выйсці з кустоўя, да таго ж і гнюс там даймае. Вось так, Сымон.
- Ды не апускаліся ў мяне рукі,^ пачаў было апраўдвацца касец, але адчуў, як запалымнелі ягоныя шчокі, і заціх,
- Так я табе і паверыла,- гарэзліва прамовіла паненка,- пайшлі лепей у лес птушак слухаць. Толькі, Сымонка, вядзі мяне так, каб меней хто бачыў...
Зразумеў,- адказаў хлопец- Яму вельмі спадабалася, што дзяўчына назвала яго Сымонкам,Правяду так, што ніхто не заўважыць-- Пайшлі.
3 таго дня ўсё ў іх і пачалося па-сапраўднаму. Калі зайшлі ў дуброву і касец пачаў тлумачыць, дзе якая птушачка спявае, дзе які звер крычыць, яна нібы ў іншы свет трапіла. Неяк і самі не заўважылі, як рукі іхнія спляліся і вусны дзяўчыны знайшлі вусны дзецюка. Цэлы дзень прабылі яны ў лесе. Назад вярталіся, калі змрок густы апускаўся на наваколле. Марю ўжо шукалі, бо яна раней ніколі гэтак позна не прыходзіла. Дзяўчына сказала расхваляванаму бацьку, што зайшла надта далёка і пакуль вярталася, то і вечар прыспеў,
Ноч прайшла для маладых людзей, нібы адна хвіліна, а ўжо з раніцы шукалі яны прычыну, каб зноў апынуцца разам. Забіраліся ў лес, ці на луг і там мiлавалiся. Ніхто ім не перашкаджаў, ніхто не даймаў, Можа, месяцаў пару ўсяго шчасце доўжылася, бо нешта западозрыў Цыпрыян ці данеслі яму верныя і паслухмяныя служкі, Паклікаў дачку да сябе і пачаў вымаўляць сурова:
- Нейкія плёткі да мяне, Маречка, даходзяць брудныя! Глядзі, калі гэта так, то не пагляджу, што ты мая дачка, а спадніцу задзяру ды такую лупцоўку дам - дзесятаму закажаш! Глядзі ў мяне!
Успыхнула дзяўчына:
- Што я, маленькае дзіця? Што вы мяне запалохваеце лупцоўкай? Сэрцу ніхто не загадае! Тым болей, каго кахаць ці з кім сустракацца! А пра вас, тата, таксама людзі нічога добрага не гавораць, і ніхто вас за гэта не лупцуе!
Вылупіў бацька вочы, нібы яму ў твар варам лінулі, і заверашчаў:
-- Я цябе папярэдзіў, а што рабіць - глядзі сама, каб потым не шкадавала!
- Не пашкадую! - адрэзала Маря і, адыходзячы, ляснула дзвярыма.
- Пашкадуеш! - гнеўна выгукнуў гаспадар палаца і выклікаў да сябе вымуштраванага ў гэткіх справах войта. Калі той прыйшоў, Цыпрыян, нахіліўшыся да свайго служкі, загаварыў:
- Ведаеш што?
- Не, пане,
- Гавораць людзі, ды ты чуў, не прыкідвайся, што мая Маречка з Сыманам... з сынам конюха зблыталася і да яго на спатканні бегае. Чуў?.
- Чуць-то я, пане, чуў, але не надта веру, каб гэткая прыгожая і разумная паненка да простага мужыка на спатканні бегала. Можа проста плёткі распускаюць вашы нядобразычліўцы? Нешта не падабаецца ім, вось яны такім чынам і хочуць вам адпомсціць.
- Каб жа гэта так было...
- А чаму не?
- Усё роўна трэба праверыць.
- Трэба дык трэба, пане, прасачу.
- Будзь пільным і ўважлівым, бо яны хітра дзейнічаюць, хаваюцца пастаянна недзе.-.
- Ды ці ўпершыню мне, гаспадар, за ўсялякімі злачынцамі сачыць? Самі ж ведаеце, колькіх я вам выдаў і ў палац звязанымі прыцягнуў, Таму і гэтага, калі што, заламаю са сваімі людзьмі і сюды прывяду. Можаце спаць спакойна, ад мяне яшчэ ніхто не ўцякаў.
- Глядзі, калі ўсё добра зробіш -. узнагароджу, а не - то не пагляджу на твае ранейшыя заслугі, такую бубну загадаю выбіць - гадам круціцца будзеш!
- Зраблю, пане.
3 таго вечара войт страціў спакой- Стаў падобны на сабаку, які толькі і рабіў, што хадзіў ды пільна прыслухоўваўся і прынюхвауся. Гайдукоў шматлікіх у засады саджаў і чакаў, чакаў, але ўжо пару тыдняў прайшло, а ўсе намаганні былі марнымі, не трапляліся ў поле іхняга зроку закаханыя. Здаецца, і сачылі старанна, па слядах хадзілі, а ў самы адказны момант нібы скрозь зямлю правальваліся хлопец з паненкай.
Час ішоў, і надышла ноч на Івана Купалу- Усе вясковыя дзяўчаты і хлопцы пайшлі на бераг рэчкі ачышчальнае вогнішча наладжваць, вянкі пускаць ды папараць-кветку шукаць па лясах, Сымон з Маряй таксама дамовіліся спаткацца і схадзіць на свята. Але і войт не драмаў. Цяпер ён расставіў сваіх людзей па ўсіх тропках, кудою маладыя кіравалі да вогнішча, Запалала зыркае вогнішча, сталі скакаць праз яго хлопцы і дзяўчаты, песні заспявалі ўрачыстыя, старадаўнія, Маря з Сымонам таксама да іх далучыліся, весяліліся, як і ўсе навокал, Ды не адчувалі, што за імі пільна сочаць варожыя вочы, што гэта апошняя іхняя сумесна праведзеная ночка- Дагарэлі галавешкі, падаліся ўсе шукаць кветку папаратніку, каб, знайшоўшы яе, завалодаць незлічонымі скарбамі. Паненка з касцом пакіравалі ў знаёмую ўжо ім дуброву, Следам падаліся панскія служкі на чале з войтам, Прыйшлі закаханыя пад магутны дуб, селі і давай, як і не раз раней, мілавацца, Ажно тут выскачылі панскія гайдукі з засады і, дзіка зароўшы, да іх кінуліся, каб звязаць і, як і было дамоўлена, у палац завалакчы. Ды не тут-то было, Сымон нічога, што адзін, але ж дужы быў, нібы мядзведзь, Крыкнуў каханцы:
- Уцякай, Маречка! Уцякай! Я з імі сам пагаманю! Бо не будзе мне даравання ад твайго бацькі! Што за адзін грэх адказваць, што за два - адна рада!
- Не пабягу, любы! Не буду ўцякаць! Будзе караць, дык няхай абодвух карае!
Крыкнула гэтак і стала за спінаю ў волата, а той ухапіў дубовы цурбалак і давай служак пярэсціць, Першым пад гарачую і магутную руку трапіўся сам войт- Ен нават і пікнуць не паспеў, як галава ягоная трэснула, што той пераспелы гарбуз, Доўга змагаўся асілак з нападаючымі, не аднаго жыцця пазбавіў, але злаўчыліся злыдні, накінулі ззаду на яго вяроўку і ўсе сацалелыя слугі разам наваліліся- Як ні круціўся Сымонка - на гэты раз вырвацца не здолеў. Калі да Марі кінуліся паслугачы, каб і ёй рукі назад завесці, яна закрычала адчайна:
- Назад, ваўкалакі! Хто вы такія, каб мяне рукамі нават кратаць! Я-дваранка! А вы?!
Пасля гэтага нападаючыя болей да яе не набліжаліся- Цягнулі збітага, змардаванага Сымона, а паненка ішла поруч з ім, хоць і прасіў ён дзяўчыну адысці, не рызыкаваць з-за яго, бо нічога ўжо не выправіць, зараз будзе лютаваць стары пан Цыпрыян- Ды не слухалася паненка свайго любага, падбягала да яго і выцірала насоўкаю кроў, якая цякла з разбітай галавы. Нарэшце іх прывялі ў панскі двор, Гаспадар ужо нервова хадзіў перад высокім мураваным ганкам, Убачыўшы закаханых, яшчэ здалёк, не дачакаўшыся, завішчаў:
- Што, дабегаліся? Дамілаваліся? Я ж цябе папярэджваў, дачушка! Гаварыў, што справа дрэнна скончыцца! Гаварыў?
- Гаварыў, толькі я яго кахаю! - горда прамовіла Маря.- Калі ёсць у свеце грахі, то мой грэх нікому не перадам і адмаўляцца ад яго не збіраюся!
Кахала і кахаю! Што б ні было мне за гэта - з майго сэрца Сымонку не вырвеце!
- Было б што, а такое дабро,- зняважліва хмыкнуў гаспадар,- мужыка-бедняка сабе знайшла і ганарышся! Што табе, панічоў мала было? Што табе, заможных і багатых генералаў ды афіцэраў неставала?
3 мужыком звалялася!
- Мая справа! І не табе мяне вучыць!
- Ну, то развітвайся са сваім каханкам, бо болей яго ўжо не ўбачыш,- пагрозліва прароў пан Цыпрыян.- Я яго ў салдаты аддам, Заўтра з раніцы і павязуць у далёкую дарогу, Няхай там на сваю галаву прыгоды шукае! Вось такі мой прысуд! Як бачыш - не бязлітасны, не бю, не караю, а аддаю ў салдаты!
Заплакала горка Маря ды кінулася на грудзі да сванго любага:
- Сымонка, родненькі, як жа я тут адна застануся! - загаласіла, нібы самая звычайная сялянка, забілася ў плачы, сашчапіўшчы рукі на магутнай шыі.
-- Не плач, каханенькая, не трэба. Не вартыя яны тваіх слёзак. Жыві спакойна. Кахай іншага каго, бо мне ўжо, мабыць, сюды вярнуцца не давядзецца. Дваццаць пяць доўгіх гадоў - гэта ж не адзін дзень. Там разоў колькі на кулю ці на штык нарвацца можна, руку ці нагу страціць..
- Нікога я болей і блізка да сябе не падпушчу, Сымонка,-- прастагнала дзяўчына і асунулася беспрытомная, Яе панеслі ў пакой і там ледзьве адкачалі, а Сымона пацягнулі ў вязніцу, каб раніцай везці ў вялікі горад, адкуль яго павінны былі адаслаць у салдаты. Калі Маря апрытомнела, то не лягла спаць, а папрасіла сваю няньку дапамагчы ёй у адной справе. Усю ночку, да самага світанку, гарэлі ў пакоі свечкі, Жанчыны над нечым працавалі,
Раніцай загарлалі панскія слугі, завылі-закрычалі Сымонавы бацькі, і гайдукі ўжо збіраліся лупянуць бізуном па хуткіх конях, як на ганак выскачыла Маря. У руках яна трымала белую вышываную сарочку, якую за ноч сшыла са старой пакаёўкай.
- Гэта табе, любы, табе,- горача зашаптала дзяўчына,- сарочка гэтая будзе засцерагаць цябе ад смерці, бо яна замоўлена маімі малітвамі, напоена маімі горкіміслязьмi...
Пасля вымушанага расстання прайшло, можа, з паўгода, і па наваколлі папаўзла чутка, што Маря цяжарная і чакае дзіця, Неяк надвячоркам да палаца прычыкільгаў стары салдат, Доўга сядзеў ён і чакаў, да каго б звярнуцца. Нарэшце выцікаваў Маріну пакаёўку, Паклікаў яе, і калі тая падышла, перадаў ёй нешта закручанае ў белую анучку, а сам, горка ўздыхнуўшы, пайшоў сваёй дарогай,
Калі Маря раскруціла тую анучку, то пазнала сарочку, якую ў апошні момант падаравала свайму каханаму. Яна была скрываўленая, з дзіркамі- Усё зразумела паненка і зайшлася ў ціхім, бязгучным плачы...
А раніцай, калі пан Цыпрыян прачнуўся, да яго прыбеглі спалоханыя слугі і далажылі:
- Гаспадар, гаспадар, паненка рукі на сябе наклала!
Нібы аглушаны, стаяў памешчык, не чакаў ён такога павароту справы. Цела беднай дзяўчыны вісела на старой бярозе, якая самотна расла насупраць палаца на высокім пагорку Пасля трагічнай падзеі яго назвалі Маріна Горка.