«Черный замок Ольшанский»

  • Печать

2gol

«Зловещий, чудовищный! И не на холме, не поодаль, чтобы человек успел как-то подготовиться, а лицом к лицу, словно неожиданный удар меча», - так описал его Владимир Короткевич в романе «Черный замок Ольшанский».

Те, кто прочел книгу, подспудно готовятся увидеть нечто грандиозное и величественное, но... увы! Руины некогда роскошной магнатской резиденции иначе как остатками былой роскоши не назовешь. Полуразвалившиеся башни, часть стены с оконными проемами, да несколько арок-перекрытий, на которых особенно любят фотографироваться туристы, - вот и все.
Нужно иметь очень богатую фантазию, чтобы представить, как выглядело это место в XVII веке, когда могущественный магнат Павел Сапега выстроил здесь свою резиденцию в голландском стиле. Объект зависти и восхищения, современники тут же окрестили замок «цветком Литвы». Сохранились предания о том, что внутри все комнаты были украшены пышной лепниной и фресками, на многочисленных печах и каминах гордо сияли великолепные гербовые изразцы, а стены сплошь были покрыты дорогими гобеленами, коллекционным оружием и портретами владельцев.
БЕЛАЯ ПАННА
Пра замураваных жанчын распавядаюць і айчынныя легенды. Узгадаем знакаміты прывід з Гальшан — Белую Панну. Упершыню яе вобраз выкарыстаў у мастацтве Уладзімір Караткевіч у рамане «Чорны замак Альшанскі». Праўда, там аўтар называе яе Чорная Дама. Тым не менш Чорнай Дамай апошнім часам тра-дыцыйна называюць прывід Нясвіжскага замка. А да будаўнічых ахвяр каралева Барбара з Радзівілаў адносін не мае. 3 гальшанскім жа прывідам — тая самая старадаўняя гісторыя.
Легенда распавядае пра будаўніцтва францысканскага кляштара ў Галыпанах. Фундатар Павал Стэфан Сапега прымерка-ваў скончыць будаўніцтва на вялікае касцель-нае свята. Амаль усё ўжо было гатова. Але ў час агляду будынка адна са сцен нечакана абвалілася. Магнат загадаў тэрмінова адна-віць яе. Але і ў другі раз сцяна абвалілася ў яго прысутнасці. Сапега раз'юшыўся. «Калі ў вызначаны тэрмін не скончыце будынак, то не атрымаеце за працу ані шэлега» — так нібыта сказаў ён. Будаўнікі сабраліся на нараду. Самі ж ведалі, што працавалі сумленна і мур мусіць стаяць. А таму яны вырашылі, што будоўля патрабуе ад іх ахвя¬ры. I аддаць трэба самае дарагое. Параіліся і дамовіліся, што замуруюць жонку, якая пер-шай прынясе на будоўлю палудзень свай-му гаспадару Пачуўшы гэта, захваляваўся малады цесля, стаў маліць Бога, каб яго прыгожая жонка забавілася дома і не пры-несла яму палудзень першай. Але яго маліт-вы, відаць, не былі пачуты. Менавіта яе, маладую і прыгожую, замуравалі ў сцяну... Прайшлі стагоддзі, разбурыўся Гальшанскі замак, колькі разоў перабудоўваўся касцёл, а кляштар стаіць нязрушна. Душа маладой жанчыны трымае яго...
Гісторыя мае працяг. У сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя пры рэстаўрацыі кляштара, які захаваўся амаль у першапачат-ковым выглядзе з часу пабудовы — пачатку XVII ст., у сутарэннях выявілі замураваны ў нішы шкілет. Гэта не было звычайнае пахаванне. Косткі ляжалі даволі дзіўна. Ногі — пад сцяною, чэрап — бліжэй да цэнтра пабудовы, рукі раскінутыя крыжам... Быццам некалі чалавек стаяў на каленях і «трымаў» будынак. Калі парэшткі дасталі на паверхню і паказалі медыкам, тыя адзначы-лі, што шкілет належаў маладой жанчыне. А неўзабаве ад таго самага месца, адкуль забралі парэшткі, праз увесь будынак прай-шла расколіна. Косткі вырашылі пахаваць на мясцовых могілках. Гэта даручылі двум жыхарам Галыпан. Невядома, ці выканалі яны абяцанае. Па хуткім часе абое неспадзя-вана памерлі. Мясцовыя людзі кажуць, гэта помста нябожчыцы, бо насамрэч мужчыны косткі не пахавалі, а проста выкінулі. 3 таго часу ў кутняй келлі кляштара, што на пер-шым паверсе, пачаў з'яўляцца прывід Белай Дамы — паўпразрысты сілуэт жанчыны з зачасанымі назад доўгімі валасамі. Вядо-ма ж, пайшла пагалоска, пра здань напісалі ў газетах. Госці і турысты, якія адважваліся застацца ў былым кляштары нанач, потым распавядалі з жахам, як рухаліся сцены, круцілася столь. На цікаўных навальвалася, прыціскала да ложка нейкая цёмная сіла, чуліся крокі, рыпела падлога. Здаралася, шукальнікі прыгод страчвалі прытомнасць, а вярталіся да свядомасці ўжо на падло-зе — далёка ад ложка. Узброеныя прыбо-рамі «паляўнічыя на прывідаў» фіксавалі ў будынку моцныя лакальныя электрамагніт-ныя палі. Выдае на тое, што душа буцаўні-чай ахвяры помсціць людзям за парушаны спакой.