Гарадскі фальклор

Гарадскі фальклор поўніцца разнастайнымі формамі. Жыццё ў мегаполісах абумоўлівае страту некаторых нагод для абярэгаў. З'яўляюцца новыя, чыста гарадскія спосабы выканання аберагальных дзеянняў. Напрыклад, на дысплэй мабільнага тэлефона змяшчаецца выява магічнай фігуры, якая нібыта "ахоўвае" ўладальніка тэлефона ад розных няшчасцяў. Сярод моладзі вельмі папулярныя разнастайныя тканыя навязкі, якія вырабляюцца самастойна або набываюцца дзеля засцерагання ад розных шкодных улываў.

    Але нідзе, бадай, так не распаўсюджаны абярэээгі, як у студэнцкім асяродку. Сітуацыя экзаменацыйнай сессіі, якая стварае значную напруджанасць і стан няпэўнасці ў студэнтаў, садзейнічае актывізацыі магічнага мыслення і распрацоўкі рытуалаў.

Навучэнцы выконваюць разнастайныя дзеянні, якія дапамагаюць ім адаптоўвацца да навучальнага працэсу.