Палуэктаў Станілаў Цімафеевіч

  • Печать

ПАЛУЭКТАЎ СТАНІСЛАЎ ЦІМАФЕЕВІЧ (нар. 18.07.1969 г., саўгас Усход, Ленінградскага р-на Какчэтаўскай вобл., Казахстан), свіслацкі майстар па мастацкай апрацоўцы дрэва.

У 14 год зразумеў, што яно – цікавы матэрыял, але да сур'ёзнай творчасці прыйшоў праз доўгія гады навучэння на электра-газасваршчыка, службу ў арміі, працу вадзіцелям на поўначы Цюменскай вобл. І ў Беларусі апынуўся толькі ў 2001 г., пажыўшы ў сябе на радзіме і ў Сібіры. У Свіслачы пачаў працу сталяром у ТАА "Рэмбуд", але пасля 2 год стаў індывідуальным прадпрымальнікам. Заняўся дрэваапрацоўкай, вырабляе складаныя часткі для лесвіц – поручні, балясіны, прыступкі; на заказ мэблю: розныя столікі – касметычныя, журнальныя, тэлефонныя; сталы, падстаўкі пад кветкі; кухонныя наборы, сталешніцы.

В.В.Швед