Ляшчук Святаслаў Мікалаевіч

  • Печать

ЛЯШЧУК СВЯТАСЛАЎ МІКАЛАЕВІЧ (нар. 8.08.1959 г., в. Дабраволя Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.), дрэваапрацоўшчык, разьбяр.

З дзяцінства захапляўся выяўленчым мастацтвам, а мастацкай дрэваапрацоўкай заняўся ўжо дарослым чалавекам у 1997 г. Умее ён убачыць у простым нарасці на дрэве (капе) ці карчы будучыя сваеасаблівыя творы: прыгожыя вазы, цукерніцы, канфетніцы, падсвечнікі, карандашніцы, кухонныя дошкі, столікі, крэслы, дзіўных птушак. Напрыклад, з масіўнай карагі зрабіў сапраўдны царскі трон. Мастацкі аформіў фасад свайго асабістага дома і двара. Актыўны удзельнік раённых, абласных, рэспубліканскіх выстаў, бывае за мяжой. Марыць даваць майстар-класы для ахвотных далучыцца да дрэваапрацоўкі. Узнагароджваўся граматамі і дыпломамі за ўдзел у V раённым фестывалі народнай творчасці (Свіслач, 2003 г.) і VIфестывалі нацыянальных культур (Гродна, 2006 г.), за выдатныя поспехі ў захаванні і развіцці беларускіх традыцыйных рамёстваў (2000 г.), за удзел у кірмашу народных творцаў "Казюкі – 2010".

В. В. Швед