Ала Сурмінава
- Подробности
-
Опубликовано 18.11.2013 19:29
-
Автор: http://ethno-tour.grsu.by/
Ала Аляксееўна Сурмінава з 2000 года з'яўляецца мастацкім кіраўніком узорнага тэатра моды "Спадчына" Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Ваўкавыска.
Прыродны талент, высокі мастацкі густ і фантазія майстрыхі дазволілі калектыву пад яе кіраўніцтвам неаднаразова стаць лаўрэатамі шматлікіх міжнародных і рэгіянальных конкурсаў. За вопытам работы да Алы Сурмінавай звярталіся з Велікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі (Ноні Макфарлей).
Творчасць Алы Сурмінавай – арыгінальная і яскравая з'ява ў культурным жыцці Гродзеншчыны.