Касьян Тамара Мікалаеўна

Касьян Тамара Мікалаеўна з пачатку адкрыцця Бераставіцкага раённага Дома рамёстваў у 2005 годзе узначаліла дадзеную ўстанову культуры (г. п. Бераставіца, вул. Чкалава, 7, тэл. +375 1511 2-23-22).

З'яўляецца кіраўніком гурткоў па саломапляценню "Залатая саломка" і "Саламяныя цуды". Майстрыха ў сваіх творах ўжывае не толькі розныя тэхнікі саломапляцення, але і выкарыстоўвае элементы аплікацыі з саломкі, фларыстыкі і бісерапляцення. Таму яе работы вылучаюцца арыгінальнасцю і аўтарскім падыходам.
Творчыя работы Тамары Касьян ведаюць не толькі у раёне, але і за яго межамі. Яна прымае актыўны ўдзел у абласных і раённых фестывалях, кірмашах і святочных мерапрыемствах. З'яўляецца ўдзельніцай народнага ансамбля народнай песні "Бераставіцкія музыкі".

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить