Анастасія Гук
- Подробности
-
Опубликовано 18.11.2013 20:52
-
Автор: http://ethno-tour.grsu.by/
Майстар па скуры Анастасія Віктараўна Гук жыве ў Гродне. Прафесійна займаецца мастацкай апрацоўкай скуры з 2002 г.
Мае прафесійную мастацкую адукацыю, што паўплывала на высокі прафесійны ўзровень выканання вырабаў са скуры. З'яўляецца выпускніцай і вучаніцай майстра Анатоля Зільбера, заснавальніка "Студыі мастацкіх вырабаў са скуры" ў г. Гродна. Удзельніца больш як пятнадцаці рэспубліканскіх і міжнародных выстаў у Польшчы, Расіі і іншых краінах. Мастацкія вырабы Анастасіі знаходзяцца ў прыватных калекцыях Германіі, Галандыі, Англіі, Ізраіля, Італіі, ЗША і інш.
Асаблівасцю вырабаў А. Гук з'яўляецца тэхналогія спалучэння розных методык працы з рознымі матэрыяламі. Мастачка актыўна выкарыстоўвае ў сваёй працы традыцыйныя метады апрацоўкі скуры – "канкрэўнага", "блінтавога", "набіўнога ціснення" (вокладкі кніг, дэкаратыўнае афармленне шкатулак, арт-аб'екты і інш). Разам з тым выкарыстоўвае новыя тэхналогіі: "тэрмапераноса" (спецыяльна падрыхтаваны малюнак пад гарачым цісненнем пераносіцца на скуру, што дае магчымасць рабіць эксклюзіўныя вырабы) – партманэ, кашалькі; "пап'е-машэ" (аб'ёмная форма абклейваецца скураю) – арт-аб'екты, шкатулкі; "дэкупаж" (надрукаваны малюнак наносіцца на падрыхтаваную ўжо скуру) – фотаальбомы.
Мастацкія вырабы са скуры Анастасіі вызначаюцца функцыянальнасцю і шырокай колеравай гамай. Майстрыха з'яўляецца заснавальніцай дзвюх студый па мастацкай апрацоўцы скуры – "Гук-Падарункі" і "Мануфактура-Гук", дзе Анастасія можа правесці для турыстаў майстар-клас. Сам жа працэс стварэння вырабаў мастачкі застаецца закрытым ад позіркаў турыстаў.
Прадукцыю можна набыць у якасці сувеніра, а таксама заказаць індывідуальна на сайце мастачкі http://www.guk.by.
С. У. Словік