Сям’я Пярвухіных

  • Печать

Майстры Таццяна, Iгар і Аляксей Пярвухiны (г. Гродна) – творчая сям'я, якая 25 гадоў займаецца традыцыйным рамяством – мастацкай апрацоўкай скуры.

У сваіх творчых працах мастакі шмат эксперэментуюць, спалучаючы скуру з лазой, чэканкай, жывапісам. Паспяхова працуюць над новымі тэхнікамі – пазалоты, сляпой пячаці – воціск па халоднай скуры, піраграфіі – на скуру гарачым прыборам наносяцца складаныя, тонкія малюнкі. Распрацавалі індывідуальную тэхналогію гарачага ціснення, якую да іх ніхто не выкарыстоўваў. У выніку скура набывае абъёмны рэльеф і дапамагае майстрам рабіць эксклюзіўныя эмблемы.

Асаблівай увагі заслугоўвае біжутэрыя: кулоны, дэкаратыўныя паясы, завушнічкі са скуры ўпрыгожваюцца майстрамі асабістым ручным роспісам.

Майстры дэкаратыўнай апрацоўкі скуры маюць пэўныя творчыя планы – засвоіць тэхніку жывапісу па скуры.

З 1998 г. Таццяна і Ігар – сябры Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Іх творы вядомы ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Літве, Францыі і іншых краінах. Удзельнікі рэспубліканскіх, міжнародных выставаў. На рахунку майстроў каля дзесяці асабістых выставаў, як у Беларусі, так і за яе межамі.

Дыяпазон тэхнік і форм творчых прац майстэрні Пярвухіных сёння вельмі шырокі – гэта карціны, біжутэрыя, аклады для кніг, пано, медальёны, сувенірная прадукцыя і інш.

Прадукцыю можна набыць як сувенір, падарунак, пабачыць як экспанат у музеі народнай творчасці г. Гродна.

Майстры выконваюць індывідуальныя заказы, звярнуцца можна на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. і па тэлефоне +375 152 723704 +375 (29) 7805686 .

С. В. Словік