Сяргей і Вольга Хомчыкі
- Подробности
-
Опубликовано 18.11.2013 19:49
-
Автор: http://ethno-tour.grsu.by/
Майстры па скуры Сяргей і Вольга Хомчыкі (г. Гродна) займаюцца мастацкай апрацоўкай скуры з 2002 г.
За высокія дасягненні і прафесійны ўзровень у 2009 г. прынятыя ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. Вырабы майстроў адзначаюцца своеасаблівай методыкай апрацоўкі скуры – «ласкутная тэхніка», «жмуркі» і інш. З'яўляюцца аўтарамі індывідуальнага стылю, якому ўмоўна самі далі назву «аб'ёмнае цісненне».
Актыўна ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх і міжнародных выставах – у Беларусі, Расіі, Літве. Працуюць над дэкаратыўным афармленнем кніг, выкарыстоўваючы тэхніку «ціснення» – рэльеф, які наносіцца спецыяльным клішэ. Вокладкі кніг упрыгожваюцца каштоўнымі і паўкаштоўнымі камянямі.
Вырабы майстроў характарызуюцца разнастайнасцю – ад невялікіх медальёнаў да кашалькоў, жаночых упрыгожанняў, шкатулак, браслетаў і інш.
Асаблівай увагі заслугоўваюць вырабы, зробленыя ў традыцыях старажытнай мастацкай тэхнікі «інтарсія» – мантаж розных частак, фрагментаў канкрэтнага адлюстравання «стык у стык», спалучаючы амаль з любым матэрыялам – дрэвам, керамікай, металам, перламутрам.
Прадукцыю майстроў можна набыць як сувенір на фестывалях, святах народных майстроў Беларусі, пабачыць як экспанат музея народнай творчасці ў г. Гродна, а таксама зрабіць індывідуальны заказ.
С. У. Словік