Бычко Іван
- Подробности
-
Опубликовано 18.11.2013 18:07
-
Автор: http://ethno-tour.grsu.by/
Бычко Іван (1912 – 1990), адзін з апошніх мірскі ганчароў, працаваўшых да 1981 г. Ён рабіў абварны «пятністы», задымлены і чорналашчоны посуд, які карыстаўся вялікім попытам перад пасхай у яўрэяў.
У 1950-я гады рабіў паліўны посуд, а ў апошні час вырабляў непаліваныя вырабы, якія дэкараваў шырокай белай паласой і з аднаго боку шырокай прачэрчанай пасярэдзіне хвалістай лініяй. Фарбу белую, а часам блакітную яму прысылаў аднапалчанін з Харкова.
Была ў Бычко і свая асаблівая рыса: амальзаўсёды тулава любогавырабу было падобна на яйка, пастаўленае на востры канец. Вырабы майстра можна ўбачыць у в. Чыжынаўцы (чорналашчоныя крынкі – гл. ілюстрацыю).