Мартынчук Васіль Міронавіч
- Подробности
-
Опубликовано 18.11.2013 18:04
-
Автор: http://ethno-tour.grsu.by/
Мартынчук Васіль Міронавіч (нар. 31.07.1959 г., в. Ступна Далгунаўскага р-на Ровенскай вобл., Украіна), гродзенскі прафесійны мастак і кераміст.
З 12 гадоў стаў сур'ёзназаймацца жывапісам,а паслязаканчэння школы паступіў у Ленінградскае рэстаўрацыйнае мастацкае вучылішча. З 1978 г. некалькі год працаваў на Ровенскім мастацкім камбінаце, а потым паступіў ва Львоўскі інстытут мастацка-прыкладнога мастацтва (цяпер Львоўская нацыянальная акадэмія мастацтва). Чалец Беларускага Саюза мастакоў і Саюза польскіх мастакоў на Беларусі.
Персанальныя выставы прайшліў Францыі (Парыж, Лімож), Польшчы (Беласток, Гданьск), Японіі (Токіа), Англіі (Лондан 2012, 2013). 10 персанальных выстаў адбылося ў Гродна (першая ў 1995 г.). Творы мастака знаходяцца ў прыватных калекцыях у Японіі, Францыі, Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Галандыі, Германіі, Італіі. У Львоўскім інстытуце Мартынчук вучыўся на факультэце керамікі, а таму другім яго захапленнем стаў выраб керамічных твораў. У спісе прац майстра рэчы дэкаратыўнай скульптурнай пластыкі, распісаныя керамічныя талеркі, вазы ("Адзінота", "Вандроўка", "Свята", "Пад уражаннем Шагала" і інш.), карціны-пано. Сваеасаблівая пластычнасць форм, насычаны дэкор і рытм спалучаюццаўадзіны мастацкі вобраз, пазнаваемы для манеры мастака-кераміста. Шмат актыўнага, насычанагаколера, шматграннай прасторы, розных знакаў-сімвалаў, цудоўнаспалучаемыхзагульнайідэяй, нараджаепачуццё свята і руху. Улюбёныя матывы В. Мартынчука – птушкі, фантастычныя жывёлы. Ён вырабляе керамапластыку з шамотнай гліны, дэкараванай рознакаляровымі ангобамі, а таксама гуляе з колярам (зялёным, блакітным і жоўтым). З прыкладаў роспісу па керамічнай плітцы можна назваць серыю "Ідалы". Жывапіс і кераміка дапаўняюць адзін аднаго. Творы мастацтва і керамікі розныя па тэхніцы выканання аб'яднаны адзінай светапогляднай канцэпцыяй, у аснове якой – метафарычнае ўспрыяцце навакольнага свету, адсутнасць апавядальнасці, экспрэсія пачуццёў. В. Мартынчук звяртаецца да старажытных архэтыпаў, сюжэтаў з легенд, міфаў, сказанняў. Звыш 10 гадоў працуе ў 31 школе, дзе вёў спачатку спецклас, а цяпер факультатыў па выяўленчаму мастацтву. Вучняў вучыць бачыць незвычайнае ў самым звычайным, складанае ў простым, знаходзіць арыгінальныя падыходы ў рашэнні творчых задач. В. Мартынчук прызнаецца, што праца з дзецьмі дапамагае яму ў яго творчасці, з'яўляецца стымулам да новых твораў.
В.В.Швед