Круглаполава Святлана Міхайлаўна
- Подробности
-
Опубликовано 18.11.2013 18:01
-
Автор: http://ethno-tour.grsu.by/
Круглаполава Святлана Міхайлаўна (30.08.1975, г. Івацэвічы Брэсцкай вобл.), гродзенскі народны майстар-кераміст.
Любоў да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўзнікла ў дзяцінстве, калі глядзела як бабуля Нюра вышывае, тчэ ці прадзе, а дзед пляце кошыкі, робіць з дрэва свістулькі. Пасля заканчэння школы паступіла ў Гродзенскі педагагічны каледж на спецыяльнасць "педагог дашкольнай адукацыі, кіраўнік творчай дзейнасці". У той час пазнаёмілася з таленавітым педагогам Т.С. Шубінай, з яе працамі і сама пачала займацца лепкай з гліны. Любіць ляпіць куклы, выкарыстоўваючы у сваіх працах не толькі гліну, але і шыццё, бісер, лён, шпагат.
З 1996 г. працуе ў ДУА ЦТДМ «Прамень» г. Гродна педагогам дадатковай адукацыі, вядзе гурток «Кераміка». На яе занятках дзеці самых разных узростаў (ад 6 да 17 год) знаёмяцца з гісторыяй беларускай цацкі глінянай, вучацца ляпіць беларускія цацкі (у вобразах жывёл, міфалагічных істот, казачных персанажаў), свістулькі, бразготкі, посуд рознымі стылямі і спосабамі. К. выхоўвае ў сваіх гуртоўцаў пачуцці патрыятызму, любові да роднага краю, каб цанілі тое, што дасталося ім у спадчыну ад дзядуль і бабуль. Творы гуртоўцаў удзельнічаюць у выставах і конкурсах гарадского, абласнога і рэспубліканскага ўзроўня, дзе атрымоўваюць узнагароды.
В. В. Швед
Добавить комментарий