Музей "Народная скарбніца" сярэдняй школы аг. Адэльска

  • Печать
Адрас: Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, аг. Адэльск, вул. Школьная 28а
Нумар тэл.:
Сайт: 
Музей "Народная скарбніца" створаны ў 2000 г. на падставе калекцыі, якая стваралася шмат гадоў. Крыніцы калекцыі – гэта знаходкі і падарункі вучняў, настаўнікаў, жыхароў вёскі. Цяпер у музеі больш за тысячу экспанатаў.

Музей складаецца з дзвюх экспазіцый. Першая – "Этнаграфія і побыт". У ёй – экспанаты, якія адлюстроўваюць жыццё і працу мясцовых жыхароў у нядаўняй мінуўшчыне і цяпер. Па посуду, прыладам працы, прадметам ткацтва, гаспадарчым прыстасаванням, мэблі, бандарным, саламяным, кавальскім вырабам, можна прасачыць адметнасці мясцовых рамёстваў, традыцыяў і абрадаў.

Другая экспазіцыя музея – "Пакой баявой славы" – прысвечана падзеям Другой сусветнай вайны ў ваколіцах Адэльска, жыхарам гэтай мясцовасці, якія на розных франтах і ў партызанах змагаліся з фашызмам, якія годна перажылі фашысцкую акупацыю.

У музеі ўвазе наведвальнікаў прапанавана калекцыя кніг і перыёдыкі пачатку стагоддзя.

Для турыстаў экспазіцыя музея можа стаць часткаю знаёмства з краем. Яе змест слушна можа дапоўніць выступленне народных калектываў Адэльска.

Пры нагодзе, у музеі можна замовіць тэматычныя экскурсіі, паслухаць мясцовыя паданні, лягенды, якімі багаты гэты прыгранічны куток Беларусі.