Этнаграфічны музей у Забалацкай сярэдняй школе
- Подробности
-
Опубликовано 18.11.2013 09:14
-
Автор: Вороновский р-н., Гродненская обл.
Адрас: 231396, Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н, аг. Забалаць, вул. Савецкая, 26
Нумар тэл.: +375 1513 97-1-46
Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Музей ў Забалацкай школе існуе з 1985 г. Яго стваральніца – Таццяна Іванаўна Мялешка, настаўніца рускай мовы. Цяпер музей пашыраны, у ім налічваецца каля 400 экспанатаў.
Магчымасці этнаграфічнай экспазіцыі дазваляюць наведвальнікам пазнаёміцца з адметнасцямі сялянскага двара і хаты. Студня-журавель, драўлянае вядро, саламяная страха хаты – наведвальнікі атрымліваюць магчымасць паглыбіцца ў побытавы асяродак беларускага селяніна канца ХІХ – пачатку ХХ стст.
Багатая калекцыя прыладаў працы выклікае шмат пытанняў у ўважлівага, кемлівага турыста. Покуць, стол, пакрыты абрусам, лава, ікона Св. Барбары, лямпа, разнастайны посуд на прыпечку, зэдаль, услончык, рагачы, чапяла, калыска... Гутарка з экскурсаводам дасць магчымасць істотна паглыбіць ўласныя веды пра дабрабыт селяніна.
Багатая на выразы прамова экскурсавода ўвядзе наведвальніка музея ў свет сялянскіх мрояў і летуценняў, дасць магчымасць параўнаць традыцыйны і найноўшы светапогляд сельскага жыхара.
Музей таксама мае экспазіцыю "Куток гаспадара" з адмысловай калекцыяй інструментаў і гаспадарчых прыстасаванняў. Сярод іх драўляныя вілы, гэблік, шуфель, каса, драўлянае кола, кубелец, веялка-шуфлік, цэп, рэйсмусы, стрыхарка, хамут з дугой, падпруга, дымакур, ліхтары, сявенькі, карабы, карзіна. Штосьці і цяпер ёсць яшчэ ва ўжытку селяніна, але частка – ужо гісторыя.
Асаблівую цікавасць выклікае раздзел "Ткацтва і вышыванка" з яго ўзорамі беларускіх ручнікоў, дэкаратыўных вышыванак.
Таксама нельга не звярнуць увагу на раздзел "Вырабы з саломы і лазы". Тут прадстаўлены вырабы "Павук" (салярны сімвал), "Конік", "Хлебніца", "Дэкаратыўны кошык".
Значная колькасць матэрыялаў - "Мудрыя скарбы", "Залацінкі народнай мудрасці", "Народныя выслоўі", "Дыялектызм", "Воранаўшчына", "Славутыя землякі", "Летапіс аграгарадка Забалаць", "Касцёл Святой Тройцы", "Пісьменнікі Гродзеншчыны", "Сямейна-абрадавыя святы", "Каляндарна-абрадавыя святы", сабраных сябрамі музея, дазваляюць прапанаваць наведвальнікам музея самыя розныя тэматычныя экскурсіі.
Падрыхтаваны і праводзяцца народныя святы і абрады з улікам мясцовых асаблівасцей: "У нас - уваходзіны", "Юр'еў дзень", "Беларуская народная цацка", "Гуканне вясны", "У гасцях у Лявона і Лявоніхі", "Масленіца", "Беларускія заручыны", "Пераднавагодняя варажба дзяўчат", "Свята млынара".
Добавить комментарий