Краязнаўчы музей ДУА “Лойкаўская сярэдняя школа”
- Подробности
-
Опубликовано 18.11.2013 08:58
-
Автор: Гродненский р-н., Гродненская обл.
Адрас: 231737, Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Лойкі, д. 134А
Нумар тэл.: +375 152 918166, 918167
Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Багацце этнаграфічнага матэрыяла "звычайнага" школьнага музея ў в. Лойкі, робіць гэты музей вартым ўвагі кожнага турыста, які наведаў гэты край. Існуе музей з 1991 г., і за час свайго функцыянавання яго экспазіцыя аформілася ў пяць раздзелаў.
Раздзел "Мой родны кут" сваімі экспанатамі апавядае пра гісторыю в. Лойкі. Як кожная вясковая мінуўшчына, мінулае Лоек у асноўным забыта, бо слаба адлюстравана ў пісьмовых крыніцах. Аднак жа наведвальнік музея, па сабранай краязнаўцамі па крупіцам інфармацыі, здолее скласці гістарычны агляд вясковага жыцця.
Побач з мінуўшчынай прадстаўлены фальклор мясцовасці. Тут народныя песні, мясцовыя анекдоты, тлумачэнні назваў вакольных вёсак, мікратапанімія рэгіёна.
Асобнае месца ў дадзеным раздзеле займаюць матэрыялы пра былыя помнікі садова-паркавага мастацтва. Прадстаўлены разнастайны жывёльны і раслінны свет, прадэмастраваны магчымыя шляхі адраджэння былых шляхецкіх "гнёздаў".
Паводле зместу раздзела распрацаваны асобныя экскурсіі: "Пра што апавядае бабулін куфэрак", "Песні роднага краю", "Зямля пад белымі крыламі", "Людзі жывуць, пакуль памяць пра іх жыве".
Свою частку адметнасці краю дэманструе экспазіцыйны раздзел "Хата – сусвет беларуса". Тут наведвальнікам можна будзе ўбачыць макет хаты, у якой кожны кут прадстаўляе пару года і дае магчымасць зразумець пэўныя побытавыя, сямейныя традыцыі. Кожны кут змяшчае адметную сімволіку і мае свае запамінальныя рысы. Тут таксама можна паглыбіць свае веды падчас экскурсійных праграм "Пад стрэхамі сялянскіх хат", "Повязь часоў – беларускі ручнік", "Вышыванне як від мастацтва".
Важны бок нашай культуры дэманструе яшчэ адзін раздзел музея – "Хлеб – наша багацце". Са зместу экскурсій "Мой край, мой бульбянажытны", "Шлях хлеба на стол. Мінулае і сучаснасць" экскурсанты дакрануцца да культуры земляроба – асноўнага працаўніка нашай зямлі.
Для таго, каб скласці цэласнае ўяўленне пра культуру і быт рэгіёна, прапануецца аднайменны раздзел, які ўмяшчае ў сябе экспанаты пра рэлігійнае жыццё людзей, народныя промыслы і рамёствы, штодзённае жыццё сялян. І зноў, каб больш даведацца, можна пазнаёміцца з экскурсіямі: "Сакрэты землекарыстання ў сялян", "Рэлігійная культура рэгіёна", "У адзінстве з прыродай".
Візіт у музей – добрая магчымасць дакрануцца да той мясцовасці, дзе арганізаваны адпачынак турыста. У школьны музей можна завітаць падчас веласіпеднай вандроўкі ці пешага паходу, у ходзе шматэтапнай экскурсіі і ў час адпачынку ў бліжэйшай аграсядзібе. Магчыма загадзя замовіць экскурсію ці пазнаёміцца з экспазіцыяй музея самастойна. Гаспадары музея будуць удзячны кожнаму зацікаўленаму наведвальніку.
А. А. Кузьма