Музей ручніка ў сярэдняй школе в. Корнадзь
- Подробности
-
Опубликовано 18.11.2013 08:40
-
Автор: Свислочский р-н., Гродненская обл.
Адрас: 231988, Гродзенская вобл., Свіслацкі р-н, в. Корнадзь
Нумар тэл.: +375 1513-25110
Сайт:
Музей у сярэдняй школе в. Корнадзь пачаў працаваць ў 2005 г. Цяпер гэты, па-свойму, унікальны музей налічвае каля 200 ручнікоў, а ўсяго – 280 экспанатаў. Яны розныя – на тканай аснове, грубыя і мяккія, з адбеленага кужалю...
Такая экспазіцыя стала магчымай дзякуючы вучням і настаўнікам школы, якія сабралі гэту калекцыю. Акрамя саміх ручнікоў часткай гэтай калекцыі сталі архіўныя дакументы, успаміны вяскоўцаў, фальклорны матэрыял.
У музеі магчыма пазнаёміцца з ручнікамі розных строяў.
Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з экспазіцыямі "Ручнік – дарога чысціні", "Вышыўка і ткацтва", "Народны побыт".
Той факт, што экспанаты выкарыстоўваюцца ў час інсцэніравання беларускіх абрадаў і святаў (напрыклад: Дажынкі, Уваходзіны, Благаславенне пад вянец і інш.), дае магчымасць не толькі правесці экскурсію па музею, але і пры замове прадэманстраваць пэўную анімацыйную праграму.
У музеі сканцэнтраваны багаты этнаграфічны матэрыял: традыцыйныя сельскагаспадарчыя і рамесніцкія прылады працы, драўляны і керамічны посуд, начынне з лазы, вырабы хатняга ткацтва. Значнае месца ў калекцыі займаюць прадметы ткацтва: калаўрот, трапала і часала льну, матавіла, чаўнакі, верацёны, варштат.
Важным элементам музея з'яўляецца тое, што у яго экспанатах і экскурсіях адлюстраваны сапраўдныя традыцыі Свіслацкага краю.
"У некаторых сем'ях вісеў на кухні скарач – ручнік, сшыты з двух палотнішчаў з доўгімі махрамі на канцах. У іх насілі абед у поле. У вёсцы Верашчакі выкарыстоўваліся надзежнікі – палатняная накрыўка для дзяжы. Яе таксама ўжывалі на ўрачыстым паднашэнні хлеба-солі. Сімвалічная ідэя дабра найбольш ёміста ўвасоблена ў ручніках-абыдзённіках і аброчных (абракальных) ручніках. Да звычаю іх калектыўнага вырабу – ад прадзення ніці і заканчэння ткацтва – звярталіся тады, калі трэба было адвесці ад вёскі бяду. Абыдзенны ручнік вывешвалі на драўляны крыж у пачатку ці на выездзе з вёскі", – чытаем мы ў газеце пра корнадзеўскі музей. Калі вы хочаце даведацца больш пра беларускі ручнік, завітайце у школьны музей в. Корнадзь.
А. А. Кузьма
Добавить комментарий