Краязнаўчы музей “Вытокі” Малабераставіцкай сярэдняй школы
- Подробности
-
Опубликовано 17.11.2013 19:13
-
Автор: аг. Малая Берестовица, Гродненская обл.
Адрас: аг. Малая Бераставіца, вул. Цітаішвілі, д. 1а,
Нумар тэл.: +375 1511 42172
Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Музей у Малабераставіцкай школе адкрыў свае дзверы наведвальнікам у 2004 г. За гады існавання намаганнямі настаўнікаў была створана калекцыя з 1067 экспанатаў. Найбольшая ўвага ў музеі надаецца этнаграфічнай тэматыцы. Раздзелы музея дэманструюць асаблівасці кавальства і ганчарства, знаёмяць з вырабамі з саломы, дрэва, звяртаюць увагу на асаблівасці мясцовага ткацтва і вышыўкі. Прыгожыя ўзоры народных рамёстваў, разнастайныя ткацкія вырабы, прылады працы, прадметы сялянскага побыту багата прадстаўлены экспанатамі музея. Узор вясковай сялянскай хаты дае ўяўленне пра галоўныя элементы арганізацыіі побыту, дазваляе знаёміць экскурсантаў з традыцыямі сялянскай беларускай сям'і, асаблівасцямі ўзаемаадносін, дапамагае звярнуць увагу на звычаі, якія ўзбагачалі змест штодзённага сялянскага жыцця.
Адметнасццю музея з'яўляецца інтэр'ер сялянскага пакоя 30-40-х гг. ХХ ст. Адносна недаўні час прадстаўлены характэрнай мэбляй, упрыгожваннямі, арганізацыяй жылой і гаспадарчай прасторы. Гэтая частка экспазіцыі – добрая падстава для адпаведных тэматычных экскурсаў у нядаўнюю, але цалкам іншую мінуўшчыну, якая звязана з векапомнымі перадваеннымі і ваеннымі гадамі, і варта асобнай увагі.
Значная частка экспанатаў – гэта матэрыялы, якія адлюстроўваюць характэрныя рысы мясцовай народнай архітэктуры. Каб далей звяртаць увагу на нязвыклыя для іншых мясцовасцяў краіны рысы дойлідства, неабходна пазнаёміцца з імі ў ходзе музейнай экскурсіі.
Музей змяшчае артыфакты пра міжваенны перыяд ХХ ст., апавядае пра месца падзей Другой сусветнай вайны ў лёсе мясцовых жыхароў.
У музеі прадстаўлены археалагічная, нумізматычная і фалерыстычная калекцыі. Густоўна сфарміраваныя экспазіцыі дазваляюць наведвальнікам дакрануцца да гісторыі і культуры краю, які вызначаецца насычанасцю гістарычных падзей, палітнацыянальнасцю і паліканфесіянальнасцю. Вакольныя мясціны – Воўпа, Струга, Вярэйкі, Кватары, Рось, Гудзевічы дазваляюць працягнуць знаёмства з краем. Гэта магчыма зрабіць падчас паходу, экскурсійнага тура, агратурыстычнага адпачынку. З дапамогаю экспазіцыі музея вакольныя землі паўстануць для вандроўніка больш прывабнымі і факты гісторыі і культуры больш запамінальнымі.
А. А. Кузьма
Добавить комментарий