Навадворскі краязнаўчы музей Свіслацкага раёна

Адрас: 231983,  Гродзенская вобл., Свіслацкі р-н, в. Новы Двор
Нумар тэл.: +375 1513 22164
Сайт:  http://www.novodvorskaya-shkola.grodno.by

 Школьны гісторыка-краязнаўчы музей у Новым Двары Свіслацкага раёна быў адчынены ў 2005 г. Цяпер у ім больш за 120 экспанатаў.

Музей складаецца з шасці экспазіцый: "З гісторыі развіцця вёскі", "З гісторыі развіцця базавай гаспадаркі", "Развіццё школы", "Афганскі набат", "Подзвіг народа бессмяротны".

Адной з экспазіцый школьнага музея з'яўляецца этнаграфічная калекцыя. Яе экспанаты красамоўна сведчаць пра багацце народных талентаў Свіслацкага краю.

Частка этнаграфічных экспанатаў – вырабы мясцовых кавалёў. Падковы, сярпы, косы, клямкі, завесы – неабходныя рэчы ў кожнай сялянскай гаспадарцы. У музеі расскажуць і аб вытоках гэтых вырабаў – в. Вялікія Масушаны, адкуль знакаміты ў акрузе каваль.

Другая частка экспанатаў – вырабы бандарскія: ражкі, цэбары, жлукты. І цяпер іх яшчэ вырабляюць у суседняй вёсцы Навасёлкі.

Асобнае месца сярод этнаграфічнай калекцыі музея займаюць тканыя паясы. Іх прызначэнне самае рознае: вянчаюцца маладыя і на ручнік, што пад ногі кладзецца, пояс патрэбен; поясам звязвалі першы сноп новага ўраджаю, ім спавівалі немаўлят. Адказная роля пояса – і рэч павінна быць дасканалай, прыгожай. Ткалі паясы шырынёй ад 1,5 сантыметра да 12-ці, а даўжынёй ад 1,5 метра да 3-х. І цяпер яшчэ ёсць ў краі такія майстры.

Для зацікаўленых наведвальнікаў можа быць прапанавана аглядная экскурсія пра народныя таленты Свіслацкага краю.

А. А. Кузьма

 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить