Музеі Беларусі: Гісторыка-краязнаўчы музей “Спадчына” Парэчанскай сярэдняй школы

  • Печать
Адрас: 231742 Гродзненская вобласть, Гродзенскі раён, в. Парэчча, вул. Палякова, д. 29
Нумар тэл.: +375 152 993-284, +375 152 993-247.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Cайт:
Час працы:
Выходныя дні: 

 

Музей працуе штодзень з 10 да 17 гадзін ( выставы і экспазіцыі можна наведаць з 14да 18 гадзін у пятніцу і з 10 да 14 гадзін у суботу). Выходны – нядзеля.

Зусім нядаўна, у 2010 г., ў знакамітай для гродзенцаў вёсцы Парэчча з'явілася яшчэ адна вартае ўвагі турыстаў месца - гісторыка-краязнаўчы музей "Спадчына" Парэчанскай сярэдняй школы. Цяпер шматлікія турысты, якія адпачываюць ў парэчанскіх санаторыях, змогуць не толькі пазнаёміцца з прыгожым сваімі архітэктурай і гісторыяй парэчанскім вакзалам, царквой і касцёлам, старымі праваслаўнымі і каталіцкімі могілкамі, пахаванем часоў Першай сусветнай вайны, але і скласці ўяўленне пра адметнасці мясцовай народнай культуры. Пакуль экспазіцыя музея размешчана ў адным пакоі. Музейны фонд налічвае 107 экспанатаў. Гэта прадметы быта і вопратка, экспанаты, якія адлюстроўваюць мінуўшчыну Парэчча, яе асобныя старонкі часоў Другой сусветнай вайны, пасляваеннага жыцця, гісторыю парэчанскай школы. Усе экспанаты і дакументы, што прапанаваны ўвазе наведвальнікаў, гэта знаходкі шматлікіх краязнаўчых пошукаў настаўнікаў і вучняў школы. Ператворанае ў чыгуначную станцыю былой Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі, Парэчча з сярэдзіны ХІХ ст. было ўцягнута ў гушчар розных рэвалюцыйных, ваенных, вызваленчых падзей другой паловы ХІХ першай паловы ХХ стст. Каб лепей угледзіцца ў гэтыя падзеі, варта завітаць у музей Парэчанскай школы.

Крыница -  http://ethno-tour.grsu.by/by/