Этнаграфічны музей Хадзілонскай базавай школы

  • Печать

Адрас: 231543, Гродзенская вобласць,
Шчучынскі раён, в. Хадзілоні
кантактны тэл.+375 1514 32230

 

Школьны этнаграфічны музей у в. Хадзілоні існуе з 1996 г. Ініцыятыва яго стварэння належыць Лідзіі Канстанцінаўне Сарокінай, настаўніцы беларускай мовы. Вынікам сабранай калекцыі стала цікавая экспазіцыя. Аснову калекцыі складаюць экспанаты, якія адлюстроўваюць гісторыю ткацтва, гісторыю касцюма пачатку ХХ ст. Наведвальнікі музея маюць магчымасць пазнаёміцца з асаблівасцямі мужчынскага і жаночага адзення стогадовай даўніны. Аметнасццю музея з'яўляецца жаночы шлюбны касцюм, расшыты ўзорамі, пачатку ХХ ст. Таксама ў музеі можна ўбачыць нямала рэчаў сялянскага побыту сярэдзіны ХХ ст., прыстасаванняў для заняцця ткацтвам, асобныя прадметы ткацтва – накрыўкі, ручнікі. Экспанаты музея даюць магчымасць зазірнуць ў парадак арганізацыі побыту селяніна, адзначыць захаваныя і страчаныя сямейныя традыцыі. Пры замове, наведвальнікам музея могуць прапанаваць асобныя тэматычныя экскурсіі.

Крыніца - http://ethno-tour.grsu.by/by/ethnic-tourism-sights-by/ethnographic-museums-and-museum-complexes/60-etnagrafichny-muzey-khadz-lonskay-bazavay-shkoly