Музей современного народного творчества Гродненщины
- Подробности
-
Опубликовано 20.08.2013 09:43
-
Автор: г. Гродно, Гродненская область
адрес: Гродно, ул. Советская, 8.
тел. +375 152 72 17 87
время работы: 9.00 - 13.00, 14.00 - 17.00
выходной – суббота, воскресенье.
Упершыню ў Беларусі ў 1965 годзе быў заснаваны музей сучаснага народнага і самадзейнага мастацтва пры "Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці". У 1979 годзе яму было прысвоена званне "народны".
Фонды музея - адлюстраванне творчых набыткаў майстроў і мастакоў Гродзеншчыны. Выставачная дзейнасць дазваляе ўявіць тыя віды мастацтва і рамяства, якія са старажытнасці існавалі ў нашых продкаў, а сёння знаходзяць працяг у творчасці сучаснікаў. Традыцыйнае ткацтва прадстащлена посцілкамі і дыванамі, ручнікамі і абрусамі, паясамі, андаракамі і іншыміскладаючымі элементамі традыцыйнага нацыянальнага касцюма, якія выкананы ў старажытных тэхніках. Большасць прадметаў - з Лідскага раёна, у пераборнай тэхніцы ткацтва. Адметнасцю Гродзенскага рэгіёну з'яўляюцца двухасноўныя (падвойныя) дываны. У фондах захоўваюцца два дываны з Беласточчыны, што падкрэслівае асаблівасць гістарычнай спадчыны народа памежжа. На Гродзеншчыне размяшчаецца традыцыйны цэнтр чорнаглянцавай керамікі, якую вылучае своеасаблівы колер і паліва, - г.п. Поразава Свіслацкага раёна. У фондах захоўваецца каштоўная калекцыя майстра Іосіфа Шопіка.
Заўсёды ў Беларусі карысталася папулярнасцю скульптурная разьба. У свой час яна мела ярка выяўлены культавыхарактар. Сёння пераважаюць фальклорныя, літаратурныя і бытавыя сюжэты. Яскравае пацверджанне таму - творы Міхаіла Рышкевіча (в. Бешанкі, Лідскага раёна), Станіслава Быка (в. Квасоўка, Гродзенскага раёна), Івана Астрамовіча (г. Ашмяны), Іосіфа Саўко (в. Варонічы, Зэльвенскага раёна), Лявонція Сеража (г. Гродна), якія захоўваюцца ў музейных фондах. Цяжка ўявіць Рэспубліку Беларусь без "беларускай саломкі" - "павукі", птушкі, зоркі зроблены вядучымі майстрыхамі саломапляценння Гродзенскай вобласці - Любоўю Блохавай і Тамарай Блудавай (г. Гродна).
Адна з найбольшых калекцый - жывапіс, якая ўмоўна падзяляецца на творы самадзейных мастакоў (Мікалай Вераб'ёў, Аляксандр Ліпень, Мікалай Лагута, Уладзімір Каравашкін) і прадстаўнік інсітнага (наіўнага) мастацтва (Лілія Трохалева, Анатоль Закрэўскі, Барыс Агапаў, Уладзімір Лебядзевіч, Лідзія Дзедушкевіч). Тэмы сюжэтаў рознабаковыя - ад пейзажаў і нацюрмортаў да партрэтаў і архітэктурных помнікаў.




